Каханне і сэкс66

«Маці зайшла ў пакой спытаць, што я хачу на сняданак, а мы з дзяўчынай голыя». Як гэта — жыць з бацькамі, калі табе за 30? 

Спыталі ў беларусаў, як гэта — жыць у адной кватэры з бацькамі, калі табе ўжо даўно не 16. А таксама пацікавіліся, чаму не ўсе імкнуцца хутка вырашыць кватэрнае пытанне.

Андрэй: «Калі б бацькі выносілі мне мозг, вядома, я б даўно сабраў рэчы і з’ехаў хаця б у арэндную кватэру»

З бацькамі жывуць толькі тыя, у каго няма грошай? Андрэй жартуе, што сваім прыкладам абвяргае гэты стэрэатып. Хлопцу 32 гады, ён працуе ў сферы IT, добра зарабляе, мае небюджэтны аўтамабіль і можа дазволіць сабе не глядзець на цэны ў крамах. Але ж з’язджаць з бацькоўскай трохпакаёўкі не спяшаецца.

— Мабыць, першая прычына таго, што я не хачу купіць сабе кватэру (хоць у мяне ўжо прыстойная сума накапленняў) — гэта добрыя адносіны з бацькамі. Калі б яны выносілі мне мозг, вядома, я б даўно сабраў рэчы і з’ехаў хаця б у арэндную кватэру. Але так мы вельмі душэўна размаўляем. Калі б я жыў асобна, стэлефаноўваліся б па 100 разоў на дзень.

Другой прычынай хлопец называе нежаданне прывязвацца да канкрэтнага горада. Ён не плануе з’язджаць з краіны, але дапускае думку пра тое, што праз пару гадоў яму захочацца папрацаваць дзе-небудзь яшчэ, атрымаць новы досвед.

— І што потым рабіць з гэтай кватэрай? Здаваць у арэнду? Я грэблівы чалавек, нават не ўяўляю, як гэта пусціць незнаёмага жыць у сваю кватэру. Прадаваць? Лішні гемарой.

Здаецца, што Андрэй крыху хітруе і далёка не на апошнім месцы для яго стаіць магчымасць не займацца вырашэннем бытавых пытанняў.

— Так, зручна, што я асабліва не думаю пра тое, што трэба купіць і што прыгатаваць. Мама можа даслаць мне спіс пакупак — я без праблем усё набуду. Але ў мяне не баліць галава з нагоды, што прыгатаваць на вячэру — я прыязджаю дадому і заўсёды ёсць нешта смачнае.

Чыстыя джынсы таксама самі сабой з'яўляюцца ў шафе, а калі ён апошні раз прыбіраўся ў кватэры, хлопец не можа згадаць.

— Маме падабаецца клапаціцца пра нас з бацькам, яна ніколі не просіць дапамогі.

Андрэй кажа, што некаторыя сябры і калегі жартуюць з нагоды таго, што ён у свае 32 гады жыве з бацькамі. Але хлопец сцвярджае, што не звяртае ўвагі. Ён адзначае, што з асабістым жыццём у яго праблем няма.

— Канешне, я не буду запрашаць дадому дзяўчыну на сэкс. І не буду чакаць, калі бацькі паедуць на лецішча. Я нядаўна разышоўся з дзяўчынай, з якой мы былі разам паўтара года. Я прыязджаў у госці ў яе арэндную кватэру, мог застацца на выхадныя. Да гэтага я быў у адносінах з дзяўчынай, якая таксама жыла з бацькамі. Тады я перыядычна здымаў нумар у гатэлі — гэта нават больш рамантычна.

Ганна: «Мая мэта — выйсці замуж і з’ехаць за мяжу»

Ганне 39 гадоў, і яна таксама жыве з бацькамі. Шчыра прызнаецца, што сама зарабляла няшмат і з яе даходаў адкласці на кватэру дакладна б не атрымалася. Але шанец вырашыць кватэрнае пытанне быў.

— Мой брат працуе ў IT, ён ужо гадоў з пяць як жыве ў Еўропе. Сям’і ў яго няма, на сябе ён не траціць асабліва — гэта той чалавек, які і вольны час бавіць дома за камп’ютарам. Каля года таму ён даў мне грошы, каб я набыла сабе кватэру. Казаў, што можа хаця б я мужа адшукаю.

Ганна кажа, што жыць разам з бацькамі ёй не вельмі падабаецца, нягледзячы на тое, што асаблівых канфліктаў няма.

— Праз бытавыя пытанні ў нас з бацькамі няма спрэчак. Усё ж мы шмат гадоў жывём разам. За пакупкі ў краме разлічваемся прыкладна па чарзе, уборку дома робіць той, хто заўважыў, што стала брудна. Калі я пачынаю гатаваць, то гатую ўжо на ўсіх — і мама з татам гэтак жа робяць.

Але перыядычна ўсё ж спрабуюць вучыць таму, як трэба жыць, і гэта раздражняе жанчыну. Падоранай братам кватэрай Ганна вырашыла распарадзіцца па-свойму.

— Я набыла кватэру з неблагім рамонтам і мэбляй, каб адразу можна было здаваць у арэнду. Звольнілася з працы, якая мне даўно надакучыла — гэта дало мне больш часу на тое, каб займацца ўладкаваннем асабістага жыцця. Цяпер жыву на грошы ад арэнды плюс займаюся фрылансам.

Каханне Ганна шукае ў асноўным у інтэрнэце. Яе мэта — выйсці замуж і з’ехаць за мяжу. Таму пытанне таго, дзе сустракацца з мужчынам, для жанчыны не вельмі актуальнае.

Антон: «Цалкам імаверна, што бацькі мяне самі выселяць, калі скончыцца рамонт»

Антон у 34 гады пакуль што амаль не мае досведу жыцця ў асобнай кватэры. Але з дапамогай сваякоў ужо заканчвае будаўніцтва кватэры для сябе. Хлопец кажа, што яшчэ не вырашыў канчаткова, пераедзе туды ці будзе здаваць, каб з часам набыць замест аднапакаёўкі больш вялікую жылплошчу. Антон жартуе:

— Цалкам імаверна, што бацькі мяне самі туды выселяць, калі скончыцца рамонт. Кажуць, што я зайздросны жаніх і трэба думаць аб стварэнні сям'і — і ўнуках для іх. Я і сам ужо думаю, што сапраўды варта знайсці зручную для шлюбу дзяўчыну, але нешта мне не шанцуе.

Антон кажа, што неяк прывык быць побач з бацькамі: у сям’і ёсць невялікі бізнэс, і хлопец дапамагае з ім амаль з часоў універсітэта.

— Мы і працуем разам, і жывём. Дома можам абмяркоўваць працоўныя пытанні, на працы — што трэба зрабіць дома. Мой старэйшы брат даўно з’ехаў, яму ўсё гэта нецікава. А мне падабаецца, што мы з бацькамі такія дружныя. Спадзяюся, мая будучая жонка таксама стане часткай нашай каманды.

Хлопец пагаджаецца з тым, што адсутнасць уласнай жылплошчы была праблемай для ўладкавання асабістага жыцця.

— Мне здаецца, шмат каго з дзяўчат у прынцыпе адштурхоўвае інфармацыя пра тое, што я жыву з бацькамі. Не ведаю, што гэта — меркантыльнасць або ўплыў стэрэатыпаў? Чуў, што, напрыклад, у Іспаніі гэта цалкам нармальна, калі дзеці толькі пасля 30 гадоў пачынаюць думаць пра тое, каб пачаць жыць асобна. Чаму ж у Беларусі гэта лічыцца нечым дзіўным?

Антон прызнаецца, што не вельмі камфортна тое, што не можаш запрасіць дзяўчыну ў госці, калі гэтага хочацца. А казаць «Паехалі да цябе» кожны раз — таксама так сабе гісторыі.

Не абышлося і без кур’ёзаў:

— Аднойчы я не расказаў дзяўчыне, што дома ёсць бацькі. Мы прыйшлі даволі позна — і адразу ў мой пакой. Ранкам мама зайшла да мяне, каб спытаць, што я хачу на сняданак. Было лета, спёка, і мы з дзяўчынай ляжалі голыя. Здаецца, маму гэта не вельмі засмуціла. А вось дзяўчына прысвяціла мне поўны абурэння пост на фэйсбуку і потым выдаліла з сяброў — я нават каментарыі не ўсе паспеў прачытаць. Я не вельмі зразумеў такую рэакцыю. Маці — гэта ж не жонка.

Дзмітрый: «Былая жонка казала, што не можа займацца сэксам, калі міма дзвярэй перыядычна нехта ходзіць»

Дзмітрыю 39 гадоў. Ён ужо быў жанаты — пасля вяселля маладзёны таксама жылі разам з бацькамі мужчыны. Сям’я засталася ў той самай кватэры і пасля таго, як у Дзмітрыя і яго жонкі з’явілася дзіця. Цяпер яны ўжо развяліся, жанчына разам з пяцігадовай дачкой з’ехала да сваіх бацькоў.

— Насамрэч не вельмі разумею, чаму ўсё скончылася так сумна. Канешне, у тэорыі маладой сям’і трэба жыць асобна. Але што рабіць, калі няма грошай на кватэру? Стагоддзямі беларусы жылі вялікімі сем'ямі — цяпер што змянілася? Чаму прывесці жонку да бацькоў сорамна?

Мужчына кажа, што яны з былой жонкай спрабавалі адкладаць грошы на куплю сваёй кватэры, але заробкі ў абаіх былі не вельмі вялікія. Пасля нараджэння дачкі грошай стала яшчэ менш. Перыядычна даводзілася пазычаць то ў адных бацькоў, то ў другіх.

Фота: Pexels.com

— Не вельмі дрэнна мы і жылі. Усё ж такі ў нас быў асобны пакой, калі дачцэ споўніўся годзік, бабуля з дзядулем згадзіліся паставіць яе ложак у сябе ў пакоі. Вядома, узнікалі нейкія спрэчныя моманты: напрыклад, майму тату здавалася, што мы выдаткоўваем занадта шмат электрычнасці і вады, ён спрабаваў вучыць нас эканоміць. Але ж гэта звычайная гісторыя. Мая мама не пускала жонку на кухню. Яна прывыкла гатаваць на ўсіх. Няўжо гэта жудасна? Наадварот жа зручна. Але падчас чарговага скандалу былая жонка заявіла, што яе злуе немагчымасць гатаваць тое, што хочацца. 

Яшчэ адна праблема, якая перашкаджала маладой сям'і — гэта тое, што бацькі Дзмітрыя прывыклі класціся спаць позна.

— Таму з інтымным жыццём у нас было не надта весела. Былая жонка казала, што не можа займацца сэксам, калі міма дзвярэй перыядычна нехта ходзіць.

На пытанне, як ён паступіць, калі яшчэ раз вырашыць ажаніцца, Дзмітрый разводзіць рукамі: грошай на сваю кватэру ўсё яшчэ недастаткова. Таму варыянт толькі адзін: зноў прыводзіць жонку ў кватэру бацькоў.

Каментары6

  • Абармот
    11.02.2024
    К сожалению, для большинства белорусов нереально купить квартиру к 30 - только если наследство привалило или родители проспонсировали
  • Dendraryj
    11.02.2024
    ”Я і сам ужо думаю, што сапраўды варта знайсці зручную для шлюбу дзяўчыну, але нешта мне не шанцуе.”

    А мне падабаецца, што мы з бацькамі такія дружныя. Спадзяюся, мая будучая жонка таксама стане часткай нашай каманды.

    Хлопча, ты сур’ёзна?!
  • асабліва
    11.02.2024
    Ганна павесяліла

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканец жадае вучыцца ў Беларусі. Вось што яго пужае5

«Да 15 гадзін — праца, пасля абеду — уборка ўсёй тэрыторыі без швабры». Палітвязень распавёў, як сядзеў за пратэсты ў калоніі для непаўналетніх

Універсітэцкага выкладчыка фізікі з Гродна будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»2

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця8

Трамп назваў імёны кіраўнікоў Дзярждэпа і Нацыянальнай выведкі9

«Падробка архіўнай даведкі — 4500 еўра». Як беларусы шукаюць у сябе польскія карані і як купляюць польскае паходжанне10

У Белым доме прайшла сустрэча Трампа з Байдэнам ФОТАФАКТ

Навукоўцы адрадзілі вымерлую жывёліну без кланавання. Якім чынам ім гэта ўдалося?3

Канапацкая адказала, ці ёсць у яе нямецкі ДНЖ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →