З 1 лютага ў Беларусі вызначылі новыя цэны на каштоўныя металы, якія закупляюцца дзяржавай. У выніку некаторыя з іх патаннелі на 7-12%, паведамляе прэс-служба Мінфіна Беларусі.
Патаннелі амаль усе каштоўныя металы, цэны на якія рэгулюе дзяржава. Самыя папулярныя, праўда, — не вельмі значна.
Напрыклад, золата будуць закупляць амаль на два рублі танней (па 203,54 рубля за грам у чыстай вазе), а срэбра — толькі на шэсць капеек (па 2,31 рубля).
Затое больш рэдкія металы патаннелі больш істотна. Так, плаціна цяпер каштуе 92,62 рубля за грам, што прыкладна на 7% менш, чым месяц таму. А кошт паладыя (98,82 рубля) упаў амаль на 12%.
Цікава, што ў канцы снежня Мінфін паведаміў аб павышэнні цэнаў на большасць металаў. Напрыклад, золата тады падаражэла на 6,76 рубля, адзначае Office Life.
Каментары