Грамадства11

У Беларусі можа падаражэць корм для жывёл

У 2022-м беларускі рынак кармоў для хатніх жывёл з вядомых прычын ліхаманіла — цэны рэзка выраслі, некаторыя брэнды зніклі, а тыя, што засталіся, пастаўляліся з перабоямі.

Ілюстрацыйнае фота: shop.purina.ru

Паступова сітуацыя стабілізавалася — з дэфіцытам справіліся, але адагнаць цэны назад, зразумела, не атрымалася. Office Life пагаварыў з удзельнікамі рынку і даведаўся, што на ім адбываецца цяпер.

26 студзеня адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў — кампанія Nestle, якая вырабляе кармы для жывёл, — абвясціла, што з 5 лютага павысіць адпускныя цэны на 4-12% у залежнасці ад лінейкі.

Расійскае падраздзяленне швейцарскай кампаніі выпускае папулярныя ў тым ліку ў Беларусі кармы пад брэндамі Felix, Purina One, Pro Plan і «Гурмэ». У Nestle патлумачылі гэта павышэннем сабекошту праз рост закупачных цэн сыравіны на 11-25%.

Як паведамілі OL удзельнікі рынку, у Беларусі цэны на гэтыя брэнды таксама вырастуць. Хоць 713-м пастановай урада корму для хатніх жывёл, птушак і рыб патрапілі пад працэдуру рэгулявання цэн (памеры надбавак імпарцёраў і гандлю на гэтыя тавары складаюць 30%), на рост афіцыйнай адпускной цаны вытворцы пастаўшчыкі паўплываць ніяк не могуць.

Па прыкладзе Nestle ў Расіі могуць пайсці і іншыя вытворцы кармоў для жывёл. Напрыклад, Mars (брэнды: Pedigree, Whiskas, Royal Canin і інш.). Бо яны сапраўды гэтак жа залежаць ад цэнаў на сыравіну, курсавых розніцаў і лагістыкі. Што тычыцца паставак у Беларусь кармоў з Еўропы і іншых краін, то тут значнага росту цэн не чакаецца, бо цяпер яны залежаць у асноўным толькі ад валютных курсаў рубля, даляра і еўра.

Па словах Алесі Струкель з Megazoo.by, за два апошнія гады некаторыя заходнія кармы і без таго падаражэлі на 80-100%. Па-першае, праз дэфіцыт у 2022 годзе, калі іх пастаўкі ў краіну значна скараціліся.

Па-другое, з-за рэзкага падаражэння лагістыкі ў сувязі з закрыццём пагранпераходаў і ўвядзеннем працэдур перагрузкі і перачэпкі для замежных перавозчыкаў.

Удзельнікі рынку кажуць, што ў 2022-м многія еўрапейскія кампаніі прыпынілі пастаўкі кармоў у Беларусь, нягледзячы на тое, што ні ў якія санкцыйныя спісы гэтыя тавары не патрапілі. Але ў 2023-м сітуацыя змянілася, і пастаўкі зноў пайшлі больш-менш стабільна.

За выключэннем украінскага Club 4 Paws («4 лапы») ніводнага з папулярных брэндаў беларускі рынак па сутнасці не страціў.

Больш за тое, выбар у выніку стаў нават большы, бо за час, пакуль не было паставак звыклых кармоў, у Беларусь прыйшлі многія «ноўнеймы» — вытворцы і пастаўшчыкі з тых жа еўрапейскіх краін і з Расіі, якія раней на нашым рынку не працавалі. Большасць еўрапейскіх паставак па-ранейшаму ідзе ў краіну фурамі праз Літву і Польшчу.

Як кажа Іван Рудэнка з «Альпака-Бел», сітуацыя на рынку цяпер досыць стабільная. Дэфіцыту кармоў няма, і можна купіць большасць звыклых брэндаў. Пры гэтым сказаць, што попыт заўсёды задаволены на 100%, усё ж такі нельга. Таму што ў асобных брэндаў здараюцца перабоі з пастаўкамі — праз затрымкі на мяжы або праблемы з аплатай.

Каментары1

  • надаела
    27.01.2024
    Ілюстрацыйнае фота: shop.purina.ru
    коцікі хай падююь на крыс. паразіты

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне12

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

Цапкала разаслаў па усім Еўрасаюзе скаргі на Ціханоўскую і іншых стваральнікаў пашпарта Новай Беларусі42

У Германіі мужчына зачапіўся за цягнік і 20 хвілін ехаў з хуткасцю 280 кіламетраў у гадзіну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне12

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →