Распачынаецца другі сезон конкурсу рукапісаў «Шуфлядка», які праводзіцца ў трох намінацыях: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў).
Акрамя таго, да разгляду ў конкурсе прымаюцца рукапісы на беларускай мове (дапускаецца аўтапераклад), якія не выдаваліся раней ні на якой мове. Абмежаванняў па ўзросце, месцы жыцця аўтараў няма.
Больш падрабязна з усімі ўмовамі ўдзелу і этапамі конкурсу можна азнаёміцца ў рэгламенце.
Форма падачы заяўкі.
Дэдлайн — 18 лютага 2024 года.
Прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца падтрымка выдання папяровай кнігі.
Па ўсіх пытаннях арганізатары запрашаюць звяртацца на пошту [email protected].
Каментары