Грамадства1414

Колькі зарабляюць лукашэнкаўcкія дэпутаты ў правінцыі? Іх даходам пазайздросцяць многія

Кандыдаты ў дэпутаты Бярэзінскага райсавета першымі апублікавалі свае дэкларацыі аб даходах. Можна даведацца, колькі зарабляла кіраўніцтва раёна: чыноўнікі, аграрнікі, прапагандысты, сельсаветчыкі. Звесткі прыведзеныя за 2022 год.

Месячны даход ахвотнікаў стаць дэпутатамі значна перавышае сярэдні заробак у Бярэзінскім раёне, які ў той час з'яўляўся найбеднейшым у Мінскай вобласці. У 2022 годзе там налічвалі работнікам у сярэднім па 1292 рублі штомесяц.

Удакладнім, што ў дэкларацыях кандыдатаў у дэпутаты ўказваецца агульны даход. Гэта значыць, што калі чалавек менавіта ў той перыяд прадаў кватэру ці машыну, то лічба можа быць выглядаць анамальна вялікай.

Старшыня райсавету

Сярэднемесячны даход дзейнага старшыні райсавета камуніста Віктара Лашкоўскага складаў 3 600 рублёў ($1375 па тагачасным курсе).

Лашкоўскі ў дэкларацыі пазначыў, што валодае домам у райцэнтры, а таксама мае два аўтамабілі: ВАЗ 2121 і VOLVO V-60.

Чыноўнікі райвыканкаму

Кіраўнік справамі райвыканкама камуніст Міхаіл Бурцаў задэклараваў даход 2900 рублёў на месяц ($1107). У чыноўніка дом у Беразіне, лецішча ў раёне і аўтамабіль HYUNDAI ATOS.

Намесніца старшыні райвыканкама камуністка Вольга Калячка пазначыла штомесячны даход 2451 рубель ($935). Маёмасцю Калячка не валодае.

Даход кіраўніцы ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама камуністкі Алесі Цітовай складаў 2300 рублёў ($878). На яе запісаныя два легкавікі, RENAULT MEGANE SCENIC и MAZDA 323.

Вераніка Джыгера, якая начальствуе ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама, пазначыла, што ў сярэднім атрымлівала 1592 рублі ($608). Даход Джыгеры найменшы сярод чыноўнікаў, якія балатуюцца ў райсавет.

Топ-медыкі

Галоўная доктарка раённай бальніцы, 33-гадовая камуністка Крысціна Крук мела 5800 рублёў на месяц ($2214).

Беспартыйны галоўны доктар раённай санэпідэмстанцыі Вадзім Буйніцкі атрымліваў 2900 рублёў ($1107).

Каб мець такі даход, падначаленым Крук і Буйніцкага трэба працаваць на дзве стаўкі і забыцца, што ў іх ёсць сям’я і дом.

Прапагандыстка і бібліятэкарка

Даход галоўнай рэдактаркі раёнкі «Бярэзінская панарама» Юліі Букель, якую адправіла ў дэпутаты «Белая Русь», складаў 2250 рублёў ($858).

Кіраўніца раённай бібліятэкі камуністка Наталля Маеўская зарабляла па 2880 рублёў (амаль $1100).

Даход Маеўскай яе падначаленыя могуць толькі сасніць. Шараговая бібліятэкарка мае хіба што тысячу рублёў у месяц.

Старшыні сельсаветаў

У райсавет спрабуе прабіцца плойма сельсаветчыкаў з прыкладна аднолькавым даходам. Яны таксама беспартыйныя. Вось найбагайцейшыя з іх.

Старшыня Бярэзінскага сельсавета Аляксандр Балсун зарабляў 2300 рублёў ($879 даляраў).

Старшыня Паплаўскага сельсавету Аляксей Сарнацкі напрацаваў на 2130 рублёў ($813).

Аграрнікі

Найбагацейшыя вылучэнцы ў райсавет — кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў (рэфармаваных калгасаў). У іх развіццё ўкладаюцца вялізныя дзяржаўныя інвестыцыі. Аграрнікі вылучаюцца ў райсавет як беспартыйныя.

Дырэктар сельгаспрадпрыемства «АграМАЗ» Валерый Цэдрык па бярэзінскіх маштабах мясцовы Ракфелер. Ён зарабляў па 4700 рублёў (амаль $1800).

У дырэктаркі акцыянернага таварыства «Пагосцкі» Наталлі Сокал выходзіла 4130 рублёў на месяц ($1575).

Дырэктар таварыства «Брадзец» Аляксандр Крук зарабляў па 4030 рублёў ($1537).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Колькі зарабляюць Васілевіч, Давыдзька, Ананіч, Марзалюк?

Уладныя кандыдаты дэманструюць высокія прыбыткі

Сірата, «правільна» гаворыць, адданы Лукашэнку. Чым адметны магілёўскі ідэолаг, які стане самым маладым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў

Арганізатар аўтапрабегаў за Лукашэнку пайшоў на выбары без дазволу зверху. Яго нават не зарэгістравалі

Каментары14

  • даведка
    30.01.2024
    Партбилет КПСС никто из этих чиновников не сохранил, а как выборы, так все сразу снова стали коммунистами.
  • даведка
    30.01.2024
    Реальных шансов собрать подписи для выдвижения кандидатами в депутаты у номенклатуры не было, поэтому самые богатые и зажравшиеся люди в своих районах решили выдвигаться по списку Коммунистической партии.
  • ё
    30.01.2024
    RENAULT MEGANE SCENIC и MAZDA 323. - хлам

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →