Палітвязню далі пяць гадоў калоніі за 21-даляравы данат Палку Каліноўскага. Ён прыехаў з ЗША
Вырак агучыла суддзя Святлана Чарапанава ў Мінскім гарадскім судзе 8 снежня 2023 года.
Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу («фінансаванне дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, альбо ва ўзброеных канфліктах»).
Георгія Чараваку асудзілі за данат у 21,29 даляра, які ён адправіў са свайго акаўнта PayPal у падтрымку Палка Каліноўскага. Да акаўнта была прывязаная беларуская картка, з якой спісаліся сродкі. Улады палічылі гэта наўмыснымі дзеяннямі «з мэтай фінансавання дзейнасці па вярбоўцы, навучанні, іншай падрыхтоўцы» асобаў да ўзброенага канфлікту ва Украіне.
Чараваку затрымалі 9 жніўня 2023 года пры вяртанні ў Беларусь з ЗША, куды ён ездзіў на месяц.
Падчас суда ён распавёў, што ён добраахвотна паведаміў супрацоўнікам, якія яго затрымалі, што ён падпісаны на шматлікія «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, прызнаўся, што зрабіў перавод на рахунак Палка Каліноўскага.
Ён жа ўласнаруч даў супрацоўнікам паролі для ўваходу ў плацёжную сістэму. Ён распавёў, што зрабіў данат, бо спадзяваўся, што гэтыя сродкі накіруюць на закупку касак, бронекамізэлек, медыкаментаў, аднак разумеў, што імі скарыстаюцца па сваім веданні і ў тым ліку, купяць на іх зброю і боепрыпасы.
Таксама вядома, што следчы вылучыў са справы матэрыялы, якія датычныя іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
- арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх),
- арт. 350 (знішчэнне, блакаванне ці мадыфікацыя камп'ютарнай інфармацыі),
- арт. 368 (абраза Лукашэнкі),
- арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), піша «Вясна».
Каментары
сотрудникам, что он подписан на многочисленные «экстремистские»
телеграм-каналы, признался, что сделал перевод на счет Полка
Калиновского. Он же собственноручно дал сотрудникам пароли для
входа в платежную систему. Он рассказал, что сделал донат, так как
надеялся, что эти средства направят на закупку касок, бронежилетов,
медикаментов, однако понимал, что ими воспользуются по своему разумению
и, в том числе, купят на них оружие и боеприпасы.
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/ru/335169
Так надо было самостоятельно себя и посадить на 5 лет.Зачем утруждать силовиков?