Усяго патроху11

«Быццам прасіў дапамогі». У Віцебскім раёне выратавалі аленя, які выйшаў да дарогі ВІДЭА

Аперацыя цягнулася некалькі гадзін. У ёй узялі ўдзел неабыякавыя вяскоўцы, даішнікі і супрацоўнікі ветакадэміі.

Гісторыю выратавання дзікай жывёлы расказваюць «Віцьбічы».

Кіроўца сяльгаспрадпрыемства Міхаіл Варанцоў пабачыў на абочыне каля вёскі Камары Віцебскага раёна аленя. Той ледзь стаяў на нагах і не ўцякаў, убачыўшы чалавека.

Фота «Віцьбічы».

Варанцоў адчуў, што нешта не тое. Падышоўшы да аленя, мужчына ледзь не расплакаўся — жывёла нібыта прасіла аб дапамозе. Вясковец не ведаў, што рабіць, але не хацеў пакідаць аленя, таму пазваніў ветэрынару сваёй гаспадаркі. А пасля пачалі звяртацца ў розныя службы.

Фота «Віцьбічы».

У Камары прыехалі інспектары ДАІ. Праз некалькі гадзін знайшлася магчымасць транспартаваць аленя, якога прынялі дактары кафедры тэрапіі Віцебскай ветакадэміі.

Па словах прарэктара па навуковай працы ветакадэміі Аляксандра Бялко, жывёла знаходзілася ў стрэсавым стане. Як мяркуюць дактары, хутчэй за ўсё алень адбіўся ад статка, перастаў есці, быў знясілены і не пражыў бы і некалькіх дзён.

Медыкі правялі чацвераногаму пацыенту дэтаксікацыйную тэрапію, «запусцілі» страўнік, пачалі падкормліваць. Каб не ствараць праблем з-за прывыкання да чалавека і цяпла, хутка яго выпусцяць у звыклае асяроддзе ў Лётчанскае лясніцтва. 

Каментары1

  • Касгерэнтаўль
    28.01.2024
    Вой, іх там шмат. Некалі ўзімку ўначы ехаў у ваколіцах Верхнядзьвінска, дык яны на дарогу цэлымі статкамі выходзілі. І не казулі гэтыя дробныя, а сапраўдныя алені, статныя такія, гладкія.

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →