Вайна11

Расія завербавала на вайну супраць Украіны 200 непальцаў, 14 ужо загінулі

Міністр замежных спраў Непала Нараян Пракаш Сауд заявіў, што 200 грамадзян ягонай дзяржавы былі завербаваныя Расіяй для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Пра гэта дыпламат паведаміў у інтэрв'ю Associated Press.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Vasily Deryugin / AP

«Мы папрасілі Расійскую Федэрацыю неадкладна спыніць вярбоўку непальцаў у сваё войска, неадкладна вярнуць тых, хто ўжо служыць у войску, рэпатрыяваць целы загінулых, а таксама вылечыць і вярнуць тых, хто быў паранены», — сказаў Сауд.

Кіраўнік МЗС гэтай азіяцкай краіны адзначыў, што Непал патрабуе ад Расіі грашовай кампенсацыі сем'ям наймітаў, якія загінулі падчас баявых дзеянняў. Усяго пацверджаныя смерці 14 непальцаў, якія ваявалі за Расію.

Дыпламат таксама расказаў, што Непал мае звесткі, нібыта пяцёра грамадзян, якія ваявалі на баку расіян, патрапілі да ўкраінцаў у палон.

Агенцтва падкрэсліла, што ўрад забараніў непальцам ездзіць у РФ з мэтай працаўладкавання, адзначыўшы, што многія з іх былі завербаваныя расійскай арміяй для ўдзелу ў вайне супраць Украіны.

Як дадае AP, расійскія афіцыйныя асобы не каментуюць вярбоўку замежных грамадзян, але СМІ таксама паведамляюць, што разам з непальцамі войска РФ узяла на службу кубінцаў.

Каментары1

  • лада
    25.01.2024
    вторая армия мира - зэки, ваньки, рабсияне, опущенные и теперь еще и непальцы.

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →