Свет55

Зяленскі падпісаў указ аб «гістарычна населеных украінцамі тэрыторыях РФ»

22 студзеня з нагоды Дня саборнасці Украіны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запісаў відэазварот да народа. Выступаючы на Сафійскай плошчы, Зяленскі сказаў, што падпісаў указ аб «тэрыторыях РФ, гістарычна населеных украінцамі», які накіраваны на захаванне правоў украінцаў, якія жывуць на тэрыторыі Расіі, а таксама на развянчанне расійскіх міфаў.

 «Гэта вяртанне праўды пра гістарычнае мінулае дзеля ўкраінскай будучыні», — абвясціў ён. 

Указ апублікаваны на сайце прэзідэнта Украіны. 

Згодна з дакументам, урад Украіны сумесна з міжнароднымі экспертамі і навукоўцамі распрацуе план дзеянняў па захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці ўкраінцаў у Расійскай Федэрацыі, у тым ліку гістарычна населеных імі землях. 

Да такіх тэрыторый Зяленскі аднёс Кубань, Старадубшчыну, Паўночную і ўсходнюю Слабажаншчыну ў межах сучасных Краснадарскага краю, Белгародскай, Бранскай, Варонежскай, Курскай, Растоўскай абласцей. 

Зяленскі таксама даручыў сабраць факты злачынстваў супраць украінцаў у Расіі, сведчанні прымусовай русіфікацыі, палітычных рэпрэсій і дэпартацый. 

Ва ўказе таксама гаворыцца пра актывізацыю працы ў супрацьдзеянні дэзынфармацыі і прапаганды Расіі ў дачыненні да ўкраінцаў, у прыватнасці, гаворка ідзе аб распаўсюдзе матэрыялаў аб этнічных украінцах і гісторыі стварэння дзяржавы Украіна.

Каментары5

  • AlexxelA
    22.01.2024
    А хіба не на дыялекце беларускай мовы размаўляюць на Старадубшчыне нашчадкі радзімічаў?
  • З вікіпедыі
    22.01.2024
    Украінцы — адна з традыцыйных этнічных груп, якія насяляюць тэрыторыю сучаснай Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час украінцы складаюць прыкладна 1,7% насельніцтва краіны, хоць па ацэнцы прадстаўнікоў украінскай абшчыны ў Беларусі, іх колькасць можа перавышаць паўмільёна (больш за 5%)[2]. Найбольшая колькасць украінцаў пражывае на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці і буйных гарадах.
  • Чытайце ўважліва
    22.01.2024
    З вікіпедыі, вы артыкул чыталі? Прычым тут Беларусь? Ва ўказе прамым тэкстам напісана пра “гістарычна населеных украінцамі тэрыторыях РФ”.

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель6

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа10

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава23

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе19

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!» Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель6

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →