Грамадства1313

«Напад на любую саюзную нам дзяржаву будзе лічыцца нападам на Беларусь» — Генштаб

Беларусь у адпаведнасці з новай Ваеннай дактрынай будзе разглядаць напад на сваіх саюзнікаў як напад на сваю тэрыторыю. Пра гэта заявіў начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Генштаба Узброеных Сіл Арцём Буторын.

«Напад на любую саюзную нам дзяржаву будзе лічыцца нападам на Рэспубліку Беларусь», — адзначыў Буторын у эфіры СТБ.

Якія дзяржавы лічыць саюзнымі, ён не ўдакладніў.

Асобны раздзел у новай Ваеннай дактрыне збярэ разам усе палажэнні, якія на сённяшні момант замацаваны ў міжнародных дагаворах, якія Беларусь ратыфікавала з саюзнікамі, у тым ліку ў рамках міжнародных арганізацый.

Ваенную дактрыну пакажуць сёлета на Усебеларускім народным сходзе, каб дэлегаты зацвердзілі яе.

Каментары13

  • Дулю
    21.01.2024
    Паходу лукашызiкi рыхтуюцца да вайны.уцягнуць Беларусь у маскоускую вайну.
  • Шуба качанавай
    21.01.2024
    Ну дык чаго вы? Чаго сядзіце? Украіна кожны дзень нападае на рашку і вашага любімага пуціна. Хутчэй сабірайце сілы і на фронт! І не забудзьцеся губазік сэі амап узяць з сабой
  • Смешна
    21.01.2024
    Смешна. Быццам гэтыя ваякі спяць і мараць увязацца ў вайну разам з РФ. Лукашэнка закончыцца за тры дні. Жаль, беларусы пацерпяць.

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?5

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Усе навіны →
Усе навіны

Ад выбуху пэйджара «Хезбалы» пацярпеў пасол Ірана ў Ліване1

Mark Formelle выпусціў калекцыю з беларускай выцінанкай2

Знішчальнікі на абарону мяжы Латвіі падымалі з-за птушынай чарады2

«Пераапранулі ў цывільнае адзенне, далі грошы на дарогу і адправілі прэч». Як палітвязні выходзяць па памілаванні3

З-за змены клімату ў Беларусі засыхаюць сосны і елкі3

У Беларусі забаранілі папулярную марку алею2

Малады дызайнер з Бабруйска разаслаў 657 рэзюмэ — і нічога1

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца18

У Прыпяцкім нацпарку запрашаюць на незвычайную экскурсію — паслухаць роў аленяў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?5

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Галоўнае
Усе навіны →