Эканоміка88

Лукашэнка значна павысіў мыты на шампуні з «краін англасаксонскай групы» 

12 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 16 «Аб часовым устанаўленні ставак увазных мытных пошлін», паведамляе ягоная прэс-служба. Указ «скіраваны на абарону эканамічных інтарэсаў Беларусі і стварае ўмовы для замяшчэння адпаведнага імпарту таварамі, вырабленымі ў ЕАЭС».

Фота: vecteezy.com

Дакументам па 30 чэрвеня ўключна ўстаноўленыя павышаныя стаўкі ўвазных мытных пошлін (35% ад мытнага кошту) на шампуні, сродкі для валасоў і сродкі для чысткі зубоў, якія паходзяць з «краін англасаксонскай групы (ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя)».

У адзінай таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза сродкі для чысткі зубоў і сродкі для валасоў адносяцца да 33-й групы тавараў, на якія распаўсюджваецца стаўка ўвазной мытнай пошліны (у працэнтах ад мытнага кошту або ў еўра, або ў доларах ЗША) — 6,5%.

Такім чынам, стаўкі пошліны павышаныя прыкладна ў 5,4 разу, адзначае «Позірк». 

@nashaniva Лукашэнка прыдумаў сабе новую прафесію #лукашенко #лукашэнка #беларусь #навіныбеларусі #беларусьсейчас #беларускіцікток #беларускітыкток #нашаніва ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Каментары8

  • даведка
    13.01.2024
    Лукашенко невдомёк, что от российского шампуня даже известных иностранных брендов ужасный зуд головы. 
  • даведка
    13.01.2024
    Хорошо всё-таки, что Elmex производят в соседней Польше, которая не входит в англосаксонскую группу.)
  • Васька
    13.01.2024
    Ну ты Саша и дурак

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы51

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →