Мільярдэр заявіў, што ў ягоным арганізме за тры гады выбарачных тэстаў не было выяўлена «нават слядоў» наркотыкаў або алкаголю.
After that one puff with Rogan, I agreed, at NASA’s request, to do 3 years of random drug testing.
Not even trace quantities were found of any drugs or alcohol. @WSJ is not fit to line a parrot cage for bird
Гэтыя тэсты ён пагадзіўся рабіць пасля рэзананснага эпізоду ў падкасце Джо Рогана ў 2018 годзе, калі Маск пакурыў з ім марыхуану. Тады ён заявіў, што зрабіў толькі «адну зацяжку».
У мінулым Маск прызнаваўся, што прымаў кетамін для лячэння дэпрэсіі.
Пра тое, што Ілан Маск ужываў наркотыкі, уключаючы ЛСД, какаін, экстазі, грыбы і кетамін на розных закрытых вечарынках ва ўсім свеце, напісаў The Wall Street Journal. Тое, што Маск ужываў забароненыя наркотыкі нібыта турбуе кіраўнікоў Tesla і SpaceX. Яны асцерагаюцца, што ўжыванне мільярдэрам наркотыкаў можа нанесці шкоду яго кампаніям.
Каментары