Грамадства3737

Ігумення Гаўрыіла пра тых, хто выехаў: Не пакаюцца — прамая дарога ў пекла

Настаяцелька Свята-Раство-Багародзічнага жаночага манастыра ў Гродна ігумення Гаўрыіла выказалася пра людзей, якія з'ехалі з Беларусі пасля пратэстаў, асцерагаючыся палітычнага пераследу.

Скрын відэа СТБ 

Яна заявіла, што калі б тыя сказалі Лукашэнку «Даруйце нам», усё было б інакш.

«Гордасць — гэта адзін з сямі смяротных грахоў. Калі яны ў гэтым не пакаюцца — прамая дарога ў пекла. Але ж прэзідэнт, у яго міласцівае сэрца, ён даруе. Калі б Аляксандр Рыгоравіч наш не дараваў тым, хто правініўся, то тады, напэўна, мала б людзей было на волі»,

— пракаментавала ігумення гродзенскага жаночага манастыра ў перадачы Рыгора Азаронка на СТБ.

«Кожны бягун, які збег ад нас. Ты лепш вярніся, няхай з табой папрацуюць таварышы з міліцыі, сумленныя, парадачныя, цябе да парадку прывядуць, і ты зноў станеш тым, кім ты, можа, быў», — настаўляла яна.

А пад канец сказала, што ў Беларусі мірнае, спакойнае жыццё і па просьбе Азаронка блаславіла яго.

@nashaniva Ігумення Гаўрыіла выказалася беларусаў, якія з'ехалі з Беларусі пасля пратэстаў, асцерагаючыся палітычнага пераследу #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости #белорусы #жывебеларусь #бчб #беларусы #нашаніва ♬ Funny video "Carmen Prelude" Arranging weakness(836530) - yo suzuki(akisai)

Каментары37

  • не такі як ёсць
    07.01.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Пан
    07.01.2024
    Смешна... пераблытала годнасць чалавека з гордасцю. Хай успомніць першых хрысціян у часы Ірада. Язычніка!!
  • Гарадзенец
    07.01.2024
    Брэд сумашэдшай фсбшніцы

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру7

У 1942 годзе ў Магілёве здарылася буйная тэхнагенная аварыя. Гісторык падрыхтаваў пра яе кнігу1

Дэпіляцыя інтымнай зоны больш не ў модзе, папулярная валасатасць. Гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў14

Беларус выдаліў акаўнт у VK, але да яго ўсё адно прыйшлі праз каментары. Як знайшлі?3

Мінскае «Дынама» стала дзевяціразовым чэмпіёнам Беларусі па футболе

Беларусы Гданьска хочуць прыбраць партрэт Пратасевіча з плаката каля Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці3

У Беларусі зменшылася колькасць «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці» — Следчы камітэт3

Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад. Горад з усіх бакоў акружаны пратэстоўцамі19

У чатырох дамах Мінска ўвялі каранцін. Што такое?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →