Грамадства1515

«У нас Эйсманту можна ўсё?» Бондарава атакавала кіраўніка БТ за навагодні канцэрт

Інфаказачка Вольга Бандарава пачала новы крыжовы паход. Яе ўвагу прыцягнуў канцэрт «Навагодняя спёка» на тэлеканале «НТВ-Беларусь». Ён выйшаў у эфір яшчэ пяць дзён таму, у навагоднюю ноч, але толькі цяпер нехта звярнуў на яго ўвагу інфаказачкі.

Вольга Бондарава. Фота: сацыяльныя сеткі

У канцэрце выступалі расійскія поп-зоркі Асці, Глюкоза, Дзіма Білан, Ані Лорак, якія ўдзельнічалі ў «аголенай вечарынцы» блогеркі Насці Іўлеевай. Сам факт вечарынкі выклікаў абурэнне шавіністычных колаў у Расіі, але для Беларусі, натуральна, гэта не мае ніякага значэння.

Тым не менш Бондарава рашуча пратэстуе: «Працягнем тэму нахабнага дэманстратыўнага наплявальніцтва на нацыянальную Канстытуцыю і мараль беларускага народа з боку тэлевізіёншчыкаў. … Суграмадзяне, я прашу вас напісаць звароты ў Міністэрства інфармацыі з патрабаваннем абараніць культурную прастору Беларусі ад дэструктыву. У Расіі гэтых бл* дзей жорстка выпілавалі. А ў нас Эйсманту можна ўсё? А чаго адразу відэа голай вечарынкі не ўрубіў?».

Іван Эйсмант — муж Наталлі Эйсмант, прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі

Адметна, што ў галаве ў Бондаравай няма ніякага разумення наконт іерархіі беларускай улады — Іван Эйсмант як старшыня Белтэлерадыёкампаніі не падпарадкоўваецца Міністэрству інфармацыі (у адрозненне ад яго калег з АНТ і СТБ). Кіраўнік БТ напрамую адказвае перад Аляксандрам Лукашэнкам.

Каментары15

  • Мост
    06.01.2024
    Если бы не крыша отфсб, рос сотрудничества, русских домов и других рассадников рашизма, то ее уже давно бы приструнили сами же лукашисты. Хотя и среди последних хватает сторонников коричневых идей рашизма.
  • Небондарава
    06.01.2024
    Адкуль ты ведаеш, якая мараль у беларускага народа? Што такое нацыянальная канстытуцыя? Няма ніякай культурнай прасторы Беларусі, адзін лукашэнка.
  • Экспэрымэнт
    06.01.2024
    Цяпер рэальна ўсё стане на свае месцы: або гэтая [тут павінна быць слова, якое мадэратар не прапусьціць] апынецца ў канаве зь дзіркай у галаве за тое, што прыгае на непасрэднае атачэньне лукі, або выйдзе з гэтай гісторыі жывой і спакойнай. У апошнім выпадку будзе зразумела, што «крыша» ў бондаравай яшчэ вышэйшая за лукашыстаў і ходзіць яна пад расейцамі, раз не баіцца прыгаць нават супраць вярхушкі лукашыстаў. Мая рабочая вэрсія – што ходзіць пад расейцамі і ёй за гэта нічога ня будзе.

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпелі 33 чалавекі1

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпелі 33 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Доўгая дарога да Мінска. Колькі часу займалі падарожжы з Варшавы і Вільні ў XIX стагоддзі?3

Выйшаў трэйлер «Чорнага замка» па рамане Уладзіміра Караткевіча ВІДЭА10

Жыхары Цэнтральнай Еўропы рыхтуюцца да магутных паводак

На Youtube-канале «Бэйбус» з'явіліся мультывершы Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»

Грыбная поліўка — страва, што ратуе любы гарнір

Лічбы, ад якіх страшна. Больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі дазволы на жыццё ў ЕС у 2023. Больш толькі ва ўкраінцаў53

У Бабруйску ўчора прапаў дзевяцігадовы хлопчык. Пошукі працягваліся ўсю ноч

Беларускам прапаноўваюць віп-шопінг са стылісткай у Італіі. Бонус — інвалід першай групы ў кампаніі. Навошта?7

Дэпутат Дзярждумы прапанаваў узарваць ядзерную бомбу на тэрыторыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпелі 33 чалавекі1

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпелі 33 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →