Грамадства99

У Курасоўшчыне за месца ў Мінгарсавет б’юцца тэлеперсанажы — сталініст і прарасійскі палітолаг. Вы за каго?

Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў застаюцца па-за ўвагай грамадства. Зрэшты, і ахвотных балатавацца няшмат. Грошы за такую працу не плацяць, таму мала хто хоча атрымліваць дадатковую нагрузку.

У такой атмасферы са спісам кандыдатаў могуць здарацца розныя метамарфозы. У выніку на выбарах у Мінгарсавет па Курасоўшчынскай акрузе №17 сышліся Мікалай Валовіч і Вадзім Баравік. Чым яны адметныя?

Мікалай Валовіч — 38-гадовы сталініст. Ён сябра Камуністычнай партыі. А паколькі колішні кіраўнік партыі Ігар Карпенка быў міністрам адукацыі, то запхнуў маладых актывістаў у Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі. Там знайшоў цёплае месца прапагандыст Андрэй Лазуткін, там працуе і Валовіч — спецыялістам аддзела інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння.

Апроч таго, піша калонкі ў адыёзную «Мінскую праўду»

Мікалай Валовіч

Чым яшчэ запомніўся Валовіч? Ён сапраўды сталініст, адмаўляе палітычныя рэпрэсіі ў 1930-ыя. «Якія палітычныя матывы ў тым, што асудзілі грамадзян, якія здраджвалі дзяржаве, наносілі ёй шкоду? Хіба гэта рэпрэсіі? Не трэба падвойных стандартаў у дачыненні да савецкай дзяржавы», — перакананы Валовіч. Адмаўляць відавочнае — небяспечная рэч. У 2020-м камуніста збілі суседзі — бо ён цынічна заявіў, што не бачыць у дзеяннях АМАПа празмернай жорсткасці.

«Сказаў, што ў дзеяннях АМАПа не было жорсткасці — і атрымаў у вока»: сталініст сцвярджае, што яго пабілі за падтрымку Лукашэнкі

45-гадовы Вадзім Баравік быў на выбарах-2020 даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі. Яго афіцыйная праца — дырэктар «Гарадскога цэнтра перакладаў». Але найбольш раскруціўся Баравік як тэлеэксперт па любой тэме.

Вадзім Баравік

Калі коратка апісаць яго амплуа, то гэта Гайдукевіч на мінімалках. Такі ж істэрычны, такі ж самаўпэўнены, такі ж генератар каментароў па любой тэме — нават інтанацыі падобныя! — але харызмы ўсё ж паменей. На БТ яго прэзентуюць як «беларускага Жырыноўскага».

У сваіх пазіцыях Баравік абірае прарасійскія пазіцыі. Магчыма, проста таму, што гэта выгадна ў цяперашняй кан’юнктуры.

Тэлеперсанаж Вадзім Баравік прапанаваў дадаваць нявінніцам балаў на ЦТ

Будзе смешна, калі дэпутатам па Курасоўшчынскай акрузе прызначаць трэцюю кандыдатку, дырэктарку Мінскага гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерву Таццяну Жылко.

Каментары9

  • Сталин
    04.01.2024
    Лопаты обоим в руки - и на завод работать!!!!
  • даведка
    04.01.2024
    Боровик зациклен на теме изнасилования девочек, каждый раз в клубе его буквально клинит на этом извращении.
  • беня
    04.01.2024
    лукашысцкіжабагадзюкінг

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Усе навіны →
Усе навіны

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы13

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву7

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў14

Спынілася прапампоўка нафты праз нафтаправод «Дружба»3

У Расіі масава падпальваюць банкаматы і паліцэйскія машыны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Галоўнае
Усе навіны →