Каментары да артыкула

У Курасоўшчыне за месца ў Мінгарсавет б’юцца тэлеперсанажы — сталініст і прарасійскі палітолаг. Вы за каго?

  • leha
    04.01.2024
    гайдукевіч на мінімалках, гэта пра памёр ці што?
  • Сталин
    04.01.2024
    Лопаты обоим в руки - и на завод работать!!!!
  • даведка
    04.01.2024
    Боровик зациклен на теме изнасилования девочек, каждый раз в клубе его буквально клинит на этом извращении.
  • беня
    04.01.2024
    лукашысцкіжабагадзюкінг
  • Алек. Ру
    04.01.2024
    Ну валовіч, у 38 год мець такуууууую пысішчу!!! Ганьба ,так раскарміцца!!!
  • Язэп
    04.01.2024
    Імхо, жылко мае ўсе шансы для прызначэння. Бо для рэжыма фрыкі - гэта добры інструмент стварэння адыёзнага кантэнту для тутэйшых копій расейскіх прапагандысцкіх шоў і памыйных выданняў кшталту Мінскай праўды. Для аццягвання ўвагі аўдыторыі ад сацыяльных праблем, татальнай дэградацыі, рэпрэсій, беспраўя, беззаконня, саўдзелу ў агрэсіі, знішчэння беларускай ідэнтычнасці - самае то.

    У палатцы з большага патрэбныя выключна шэрыя безтварныя ківалы, якія пакорліва праківаюць за любыя абуральныя законапраекты - ад пашырэння сферы ўжывання смяротнага пакарання на негвалтоўныя дзеянні да асабістых царскіх гарантый ўзурпатару і ягонай мафіёзнай сямейцы. Нішу для фрыкаў у палатцы цалкам і выдатна запаўняе дынастыя гайдукевічаў узамен на дазвол саўдзельнічаць у каламутных бізнэсах з падсанкцыйнымі блізкаўсходнімі рэжымамі. Феномен з'яўлення ў палатцы ў 2019 носьбіткі вельмі спецыфічнай рэпутацыі машы васілевіч - хутчэй выключэнне, якое стала наступствам ўласнага капрыза
    ўзурпатара.

    З г.з. "саветамі" сітуацыя яшчэ больш цікавая. Калі ў 1998 лукашэнка фактычна знішчыў мясцовае самакіраванне, змяніўшы яго на вертыкаль, мясцовыя саветы ператваралыся ў бутафорскія структуры (як і напрыклад канстытуцыйны суд). Зрэшты скасаваць іх зусім рэжым дагэтуль не адважыўся, але і грамадская ўвага да іх - шкода для рэжыму. Пакінулі ім смешныя бюджэты ды правы ладзіць конкурсы на лепшую лаўку на раёне - і досыць. Таму нават ківалы там ня вельмі патрэбныя. Хаця ў 2020 старшыні і прэзідыумы мясцовых саветаў адмеціліся татальнай забаронай грамадскіх сходаў за адкліканне палаткавых дэпутатаў, якія праігнаравалі гвалт і забойствы грамадзян сілавікамі. Таму ніхто яскравы (у т.л. і фрыкі) ў ліку мясцовых "дэпутатаў" дакладна не патрэбныя .
  • Чаркашкварка
    04.01.2024
    Абодвы хворыя i ворагi беларускага народа.
  • Kažan
    04.01.2024
    Я ні за каго, бо гэта ўсё не легітымнае.
  • Антон
    04.01.2024
    Калі прыставяць да вуха кулямёт тады ўсё адно. А каб дабраахвотна, у цвярозым розуме ніколі, ні за кога