абноўлена
Расійскі самалёт выпадкова разбамбіў вёску пад Варонежам
Жыхары вёскі Петрапаўлаўка Варонежскай вобласці паведамляюць пра моцны выбух. «Вось у нас няма вуліцы ніх**. Усё разнесла», — кажа на відэа шакаваны мясцовы жыхар. На карцінцы відаць шмат зруйнаваных будынкаў.
«У Астрагожскім раёне Варонежскай вобласці зафіксаваны аварыйны сход нашага боепрыпасу», — губернатар Варонежскай вобласці Расіі Аляксандр Гусеў метафарычна прызнаў, што расійскія вайскоўцы выпадкова разбамбілі сваю тэрыторыю.
Па словах чыноўніка, ніхто не пацярпеў, ёсць разбурэнні ў дамах. Жыхарам абяцаюць кампенсацыю і будаўніцтва новага жылля.
Раніцай 2 студзеня Расія чарговы раз атакавала Украіну, а ад Петрапаўлаўкі да мяжы Украіны каля 150 км.
Каментары