Клуб «Тампа Бэй Лайтнінг» прымаў на сваёй пляцоўцы «Манрэаль Канадыенс» і пасля адной з атак галкіпер гасцей злавіў шайбу. Гульцы «Лайтнінг» падумалі, што гульня спынена, і паехалі на змену, а брамнік таксама пакінуў вароты.
Аднак суддзі свістку не далі, і гэта заўважылі гульцы «Канадыенс». Кідком праз усю пляцоўку яны зрабілі лік 0:2.
Аднак у выніку «Тампа» пераламіла ход гульні і перамагла 4:3.
Каментары