У Івацэвіцкай калоніі са студзеня прыбяруць відэазванкі для вязняў
Па інфармацыі праваабаронцаў, у папраўчай калоніі № 22 ў Івацэвічах з 1 студзеня адбудуцца негатыўныя змены. Магчымасць відэазванкоў для вязняў прыбяруць, а дазволяць іх толькі ў якасці заахвочвання.
Звычайныя званкі цяпер будуць адбывацца толькі раніцай з 10:00 да 12:00 і ўвечары з 19:00 да 21:30.
Поўнае прыбіранне дзённых званкоў, меркавана, звязана з рэарганізацыяй працоўных змен на прамзоне. Праз гэта зняволеныя мусяць чакаць у вялікіх чэргах, каб звязацца са сваякамі.
У гэтай калоніі цяпер адбываюць тэрміны не менш за 63 палітзняволеныя.
Палітвязень, грамадзянін Расіі, паехаў з беларускай турмы на вайну
Пазбег войска, адмовіўся віншаваць АМАП на відэа, асуджаны за абразу Лукашэнкі. Былы палітвязень Валерый Панкратовіч расказаў сваю гісторыю
«Піша вельмі бадзёрыя лісты». Што вядома пра зняволенага дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых
Каментары