Аляксандр Лукашэнка 19 снежня сабраў нараду па пытаннях развіцця Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі і правядзення меліярацыі, перадае БЕЛТА. Ён заявіў, што БНБК — гэта «іміджавы, вельмі важны тэхналагічны праект», але справы ў яго не такія добрыя.
«Ужо год, як адбылося ўрачыстае адкрыццё ўнікальнай маштабнай вытворчасці БНБК. Мы ў свой час, ды і цяпер ганарымся гэтай вытворчасцю. Для старту яго працы былі створаны ўсе ўмовы. І мы дамовіліся, што будзем усяляк падтрымліваць гэты праект», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Разам з тым, паводле яго слоў, на прадпрыемстве справы ідуць не зусім так, як планавалі.
«Камітэт дзяржкантролю, якому было даручана прарэвізаваць найсурʼёзнейшым чынам сітуацыю на БНБК, дакладвае: ёсць істотныя недапрацоўкі і праблемы па загрузцы магутнасцяў завода, збыце гатовай прадукцыі. Усё гэта негатыўна ўплывае на фінансавыя паказчыкі БНБК (яшчэ б!). Хацелася б пачуць ад урада дакладны алгарытм ліквідацыі ўсіх наяўных недапрацовак, забеспячэння фінансавай устойлівасці ў рабоце прадпрыемства», — сказаў Лукашэнка.
У кастрычніку кіраўнік БНБК Данііл Урыцкі (былы прэм'ер-міністр Кыргызстана Даніяра Усенаў, які пражывае ў Мінску пад імем Данііл Урыцкі) заяўляў, што ўсе планавыя паказчыкі ЗАТ «БНБК» перавыканала.
«Мы думалі, што 70% нашай прадукцыі будзе пастаўляцца на экспарт. Сёння мы пастаўляем 85-90 працэнтаў. <> Сёння ўся прадукцыя БНБК прадаецца, прычым па перадаплаце», — падкрэсліў гендырэктар БНБК.
Урыцкі таксама дадаў, што ў мінулым годзе «незалежная міжнародная аўдытарская кампанія праводзіла праверку, і ў сваёй справаздачы яны напісалі адну фразу: «Праект атрымаўся лепшым за чаканні».
Таксама Лукашэнка сёння расказаў аб праблемах з меліярацыяй. «Усё паламана, усё зламана, ратаваць трэба меліярацыю як галіну», — заявіў ён.
Каментары