У Канадзе гістарычны будынак перасунулі з дапамогай 700 кавалкаў мыла
У горадзе Галіфакс перад будаўнікамі паўстала няпростая задача: ім трэба было перасунуць 200-гадовы будынак вагой 199,5 тон амаль на 10 метраў, бо ён перашкаджаў будаўніцтву новага жыллёвага комплексу.
Будаўнікі зрабілі падкоп, усталявалі больш за 12 сталёвых бэлек і паспрабавалі зрушыць дом з дапамогай двух экскаватараў і эвакуатара, але беспаспяхова.
Тады брыгадзір паспрабаваў вырашыць праблему інакш. Ён расклаў каля 700 кавалкаў звычайнага мыла паміж бэлькамі і апорнымі канструкцыямі. За ноч мыла раздушылася пад вагой і бэлькі сталі слізкімі. У выніку дом паспяхова перасунулі на 9,1 метра.
Каментары