Кіно11

«Вонка» — фільм-мюзікл для тых, хто прагне святочнай магіі

27-гадовы Цімаці Шаламэ ў ролі маладога Вілі Вонкі.

Timothée Chalamet as Willy Wonka
Цімаці Шаламэ ў ролі Вілі Вонкі. Фота: Warner Bros. / Courtesy Everett Collection

Кандытар-чараўнік Вілі Вонка ўжо з'яўляўся ў кіно ў экранізацыях класічнага дзіцячага рамана Роальда Даля «Чарлі і шакаладная фабрыка». У выкананні Джына Уайлдэра Вонка быў даволі мілым персанажам — праўда, са схаваным маніякальным бокам.

У рымейку Ціма Бёртана 2005 года Джоні Дэп, які тады быў на піку сваёй кінакар'еры, паказаў гледачам даволі вампірычную версію галоўнага героя.

Але ў сёлетнім «Вонку» рэжысёра Пола Кінга — вясёлым, бездакорна пастаўленым, паказальна старамодным музычным фільме — Вонка ў выкананні Цімаці Шаламэ — радасная душа іскрыстай дабрыні. Яго шакаладны запал — перадусім, але балючых душэўных заломаў яшчэ няма — гэтак жа, як і любога следу цёмнага боку. «Вонка» — гэта арыгінальны, не заснаваны ні на якім літаратурным творы фэнтэзі-мюзікл аб прыгодах маладога героя да таго, як ён заснаваў сваю знакамітую шакаладную фабрыку.

Фільм распавядае, як летуценны юны Вілі спрабуе адкрыць шакаладную краму ў выдуманым горадзе (трохі падобным да брытанскага, трохі да амерыканскага і трохі — да любога горада кантынентальнай Еўропы) у выдуманы перыяд часу (нешта накшталт віктарыянскай эпохі і адначасова — накшталт сярэдзіны XX стагоддзя). Але яго намаганням супрацьстаяць Слагворт, Праднос і Фікельгрубер — тры бізнэсоўцы, згаданыя ў рамане Даля як вытворцы-канкурэнты, якія скралі рэцэпты Вонкі. Гэта, між іншым, самыя смешныя персанажы фільма — дзякуючы той асаблівасці, што акцёры радасна і свядома няправільна вымаўляюць палову іх дыялогаў. Гэтыя тры слізкія снобы падкупляюць начальніка паліцыі, каб той выкінуў маладога Вонку з горада.

Olivia Colman as Mrs Scrubbit
Алівія Колман у ролі місіс Скрабіт, злоснай гаспадыні пральні. Фота: PA

Але гэта яшчэ не ўсё. Вілі трапляе ў працоўнае рабства (трохі нечаканы паварот для дзіцячага фільма, але абыграна гэта пацешна) да гераіні Алівіі Колман — непрыемнай уладальніцы пральні. Таксама галоўнаму герою прыйдзецца навучыцца чытаць (так, ён не ўмее), пазычыць жырафу ў заапарку, знайсці бацькоў сваёй сяброўкі Нудл (Кала Лейн) і пракрасціся ў логава зладзеяў, якое месціцца проста пад саборам. Усе гэтыя хітрыкі ўзмацняюцца яркімі касцюмамі ў палоску, багаццем гульні слоў у стылі Даля, а таксама шэрагам дасціпных нумароў берлінскага кабарэ і мелодый брадвейскіх шоу. У дадатак па фільме разлітая шчодрая порцыя сентыментальнасці. У цэлым, «Вонка» напружвае ўсе сілы, каб стаць найлепшай сямейнай забаўкай у кінатэатрах на гэтыя Каляды.

Ён напоўнены музыкай, танцамі і бясконцымі ласункамі, але чаго ў ім няма, дык гэта моцнага, захапляльнага сюжэту, які надаў бы стужцы энергіі і павысіў частату яе пульса, мяркуе аглядальнік Бі-бі-сі Нікалас Барбер.

Злучаючы кавалачкі з «Мэры Попінс», «Олівера Твіста» і многіх іншых гісторый, рэжысёр вырабляе не столькі вытанчанае шакаладнае печыва, колькі адну з тых скрыначак, у якіх ляжыць некалькі стандартных фірмовых шакаладных батончыкаў, загорнутых у яркую пластыкавую ўпакоўку.

Пакуль герой кідаецца туды-сюды паміж пральняй самаабслугоўвання і гарадской плошчай, паміж сённяшнім днём і саладжавымі ўспамінамі пра мінулае, дзеянне як след не прасоўваецца. Шаламэ, якім бы таленавітым ні быў, не ёсць ні вялікім спеваком, ні вялікім комікам, і ён так і не прыдумаў, як зрабіць з Вілі нешта большае, чым проста балбатлівага дзівака. Таму гэта сапраўдная палёгка, калі на экране нарэшце з’яўляецца Х'ю Грант у вобразе задзірыстага умпа-лумпы — на жаль, ён робіць гэта толькі эпізадычна.

Hugh Grant as an Oompa Loompa
Х’ю Грант у яскравых эпізодах з умпа-лумпам. Фота: Warner Bros.

Дзеянне фільма адбываецца ў свеце «чыстага ўяўлення». Тады як раман Даля ўтрымліваў шмат раздражнення аўтара з нагоды непрыемнасцяў рэальнага жыцця і часта адсылаў да сапраўднай рэчаіснасці, «Вонка», гэтак жа, як калі ў адной са сцэн Вілі пераносяць над горадам на звязцы паветраных шароў з геліем, ігнаруе гравітацыйнае прыцягненне рэальнасці. Тое ж датычыць і вырабаў Вілі, якія больш падобныя да цацак, чым да ласункаў, і маюць такую колькасць чароўных уласцівасцяў, што іх смак ужо не мае аніякага значэння.

Timothée Chalamet in Wonka
Цімаці Шаламэ ў фільме «Вонка». Фота: Warner Bros. via Associated Press

Зрэшты, нягледзячы на гэтыя недахопы, многія крытыкі ўсё адно адзначаюць, што фільм атрымаўся надзвычай відовішчным і стане добрай забаўкай для сям'і на Каляды. Хоць персанажы ніколі не згадваюць пра зімовыя святы і гэта не частка сюжэту, але вуліцы пакрытыя снегам, героі п'юць цёплы шакалад, а магічныя і дзіўныя падзеі яшчэ больш падмацоўваюць сувязь з навагоднім настроем. Для дзяцей у стужцы ёсць яркае і казачнае візуальнае афармленне, герой Вонкі, з якім хочацца сябраваць, і смешныя персанажы. Бацькоў жа пацешаць акцёры больш сталага веку (Алівія Колман, Х'ю Грант) і нечаканыя павароты падзей, якія не прыніжаюць разумовыя здольнасці іх дзяцей.

Больш пра кіно:

«Хлопчык і птушка»: у кінатэатрах чарговы шэдэўр Міядзакі пасля 10-гадовага перапынку

Нікалас Кейдж у найлепшай форме ў дзіка смешнай камедыі «Сцэнар мары»

«Пакінь свет у мінулым»: Джулія Робертс у актуальным трылеры пра страхі сучаснага свету

З якога раёна, чушпан? Што за серыял «Слова пацана», які рве рэйтынгі

Каментары1

  • Anatol Starkou
    22.12.2023
    Глядзеў у мінулую суботу з унукамі. Харошы фільм. 

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →