У Азарычах пасля рэканструкцыі адкрылі абноўлены мемарыяльны комплекс ФОТАФАКТ
У Калінкавіцкім раёне, на тым месцы, дзе ў часы Другой сусветнай вайны нацысты стварылі Азарыцкія канцэнтрацыйныя лагеры, сёння пасля рэканструкцыі адкрылі абноўлены мемарыял у памяць пра загінулых у той час вязняў.
У пачатку сакавіка 1944 года камандуючы 9-й нямецкай арміяй Ёзэф Гарпэ, чакаючы савецкага наступлення, загадаў размясціць тры канцэнтрацыйныя лагеры недалёка ад пярэдняга краю абароны каля паселішчаў Азарычы, Дзерці і Падасіннік, у якія пад выглядам эвакуацыі было прывезена больш за 50 тысяч непрацаздольных людзей, у тым ліку хворых на сыпны тыф з бальніц і лазарэтаў.
Гэтых людзей размясцілі на адкрытых балоцістых пляцоўках, абгароджаных калючым дротам і міннымі палямі ды абстаўленых кулямётнымі вышкамі. Людзей не кармілі, забаранялі раскладаць агонь, яны вымушаныя былі піць балотную ваду.
Мэтай было заражэнне як мага большай колькасці людзей тыфам з наступным пашырэннем эпідэміі на часці Чырвонай арміі. Каб паскорыць пашырэнне эпідэміі, нацысты пераводзілі групы сыпна-тыфозных хворых з лагера ў лагер.
З больш чым 50 тысяч людзей жывымі засталіся толькі каля 33 тысяч.
Каментары