Грамадства2020

Пракурорка Валерыя Таратынка, што праславілася гучнымі палітычнымі працэсамі, занялася генацыдам 

Маладая пракурорка паспела напісаць падручнік для школьнікаў і паездзіць на сустрэчы з працоўнымі калектывамі.

Валерыя Таратынка на фота справа. Фота: Дом прэсы

У Доме прэсы сёння прайшла прэс-канферэнцыя на тэму «Аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Карныя аперацыі». Звяртае на сябе ўвагу адна з удзельніц мерапрыемства — старшы пракурор упраўлення па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Генеральнай пракуратуры Валерыя Таратынка.

Яна расказала пра вынікі расследавання генацыду і прарэкламавала кнігу генпракурора Андрэя Шведа. І дадала, што выданне «атрымала высокую ацэнку ад вышэйшых службовых асоб Германіі і Бразіліі».

У пракуратуры Таратынка працуе з 2017 года. У 2020-м яна была старшай памочніцай пракурора Фрунзенскага раёна Мінска. У канцы 2021-га ўжо працавала ў Генпракуратуры — пракурорам ва ўпраўленні ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці.

На цяперашняй пасадзе Таратынка згадваецца з лета 2022 года.

Яна стала адной з укладальнікаў вучэбнага дапаможніка для 1-4 класаў «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Сярод рэцэнзентаў падручніка, які выдалі сёлета, — дэпутат Ігар Марзалюк.

Пракурорка ездзіць таксама на сустрэчы з калектывамі, дзе расказвае пра генацыд у гады ВАВ.

28-гадовая Валерыя Таратынка спрычынілася да некалькіх гучных палітычных справаў.

Сярод іншага, была абвінаваўцай па справе мінчукоў, што пакінулі надпіс «Не забудзем» на тратуары на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, а таксама на судзе наконт аплявухі прапагандысту Рыгору Азаронку.

У некалькіх судовых справах яна была пацярпелай — ад каментарыяў.

«Калі мне было гадоў сем, маці спытала, кім я хачу стаць у будучыні, — узгадвала яна. — Не задумваючыся, адказала: «Пракурорам!» Усё таму, што ў дзяцінстве была вялікай прыхільніцай серыяла «Таямніцы следства». Я часта глядзела з бацькамі навіны, асабліва падабаліся сюжэты, у якіх людзі ў пагонах давалі каментары па крымінальных справах».

Каментары20

  • Шведацыд
    27.11.2023
    Генацыдам яна занялася ўжо даўно, ніякай навіны ў гэтым няма!
  • чё?
    27.11.2023
    выданне «атрымала высокую ацэнку ад вышэйшых службовых асоб Германіі і Бразіліі»
    шо?
  • Ёсік
    27.11.2023
    Яны ж будуць атрымліваць адсотак ад продажу гэтай хлусьні? Хто тыя людзі на высокім узроўні з Нямеччыны і Бразіліі, каму спадабалася гэтая бздура? Мо ваяры другой сусьветнай вайны з боку нацыстаў? Амаль 30 гадоў Беларусь як быццам суверэнная дзяржава, а ганарымся толькі вайной ды з нядаўніх часоў генацыдам. Ні асфальтам на дарогах, ні архітэктарамі, ні інжынерамі, а вайной і генацыдам. Малайчына, дырэктар саўгаса, усіх загнаў пад лаву. Хутка і незалежная краіна Рэспубліка Беларусь зьнікне з сусьветных мапаў.

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце3

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →