Грамадства33

У анкахворага палітвязня прагрэсуе хвароба, турэмная хіміятэрапія не дапамагае 

Палітзняволены маладзечанец Павел Кучынскі мае першую групу інваліднасці — у яго лімфома Ходжкіна чацвёртай стадыі. Нягледзячы на анказахворванне, яго ўтрымліваюць у зняволенні амаль два гады. У чэрвені мінулага года яго асудзілі да пяці гадоў калоніі, а па выніках апеляцыі зменшылі прысуд толькі на тры месяцы. Пра ягоны цяперашні бязрадасны стан даведалася «Вясна».

Павел — каталіцкі вернік, скончыў факультэт радыётэхнікі і нанатэхналогій БДУІРа, працаваў на «Інтэграле» ў Мінску.

Дыягназ палітвязню паставілі ў сакавіку 2021 года, але прыкметы хваробы з'явіліся яшчэ восенню 2020-га. Дактары дыягнаставалі ў Паўла лімфому Ходжкіна чацвёртай стадыі.

Паўла затрымалі 26 студзеня 2022 года. Спачатку родным казалі, што ён затрыманы на трое сутак, а пасля высветлілася, што яго будуць трымаць пад вартай да суда. Родныя ездзілі ў Бараўляны за паперамі, што яму неабходна лячэнне, пастаянныя абследаванні і яго няможна трымаць у такіх умовах, пісалі ў пракуратуру і адміністрацыю Лукашэнкі — але нічога не дапамагло.

Сваякам удалося дамагчыся, каб Паўла звазілі ў Бараўляны на абследаванні, па выніках якога стала вядома, што стан здароўя Паўла пагоршыўся, пачаўся запаленчы працэс. Калі маці прывезла вынікі абследавання следчай з просьбай аказаць дапамогу, тая сказала, што ён нібыта не скардзіцца і што родныя «гэтымі дзеяннямі затрымліваюць працэс».

У выніку Паўлу выставілі абвінавачванне паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса за каментары ў інтэрнэце.

Працэс над ім у закрытым рэжыме распачаўся 2 чэрвеня 2022-га ў судзе Вілейскага раёна. Суддзя Канстанцін Калядаў асудзіў Кучынскага да пяці гадоў пазбаўлення волі.

У ліпені 2022 года, падчас медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі, Паўлу паставілі першую групу інваліднасці — датуль у яго была інваліднасць другой групы.

У Мінскім абласным судзе 2 верасня была разгледжаная апеляцыйная скарга палітвязня, па выніках якой яму здзекліва «скарацілі» тэрмін на тры месяцы — з пяці гадоў зняволення да чатырох гадоў і дзевяці месяцаў. Але пры гэтым дадалі штраф у памеры 120 базавых велічыняў (3 840 рублёў).

Палітвязня мусілі накіраваць у папраўчую калонію ва ўмовах узмоцненага рэжыму, але праз анкалагічнае захворванне змясцілі ў рэспубліканскую лякарню ў Калядзічах.

Там яго ўтрымліваюць для правядзення дыягностыкі для анкахворых (ПЭТ/КТ). У гэтай лякарні хворыя знаходзяцца не ў палатах, а ў звычайных камерах, якія перабудавалі для медыцынскіх патрэб.

Як стала вядома «Вясне», курсы хіміятэрапіі Паўлу не дапамагаюць і хвароба прагрэсуе. Пасля абследаванняў курс лячэння змяняюць, але палітвязню не становіцца лепш.

Таксама ў яго была кансультацыя з дактарамі наконт перасадкі касцявога мозгу, але праз зняволенне і ўмовы ўтрымання зрабіць гэта немагчыма.

Вядома, што Павел праз калонію спрабаваў перадаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Палітвязня нават перавялі дзеля гэтага ў калонію на некалькі дзён, але ў выніку, калі яго ўжо перавозілі ў лякарню, хлопцу вярнулі паперу з прашэннем назад.

Падтрымайце Паўла лістамі і паштоўкамі:

АРБ ТА, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, палата № 7

Павел Андрэевіч Кучынскі

Каментары3

  • Woodoo Cult
    07.12.2023
    Нда... есть Кучинский, а есть Дудинский.
  • Вася
    08.12.2023
    Когда в 2021-м году я бегал по корридорам завода и кричал, что можно получить бесплатную визу РВН всем, кто окончил БГУИР - большинство людей у виска крутило. Что же....
  • Ярмошина
    08.12.2023
    Woodoo Cult , вот вам, лукакам, никак из головы Дудинский не выходит.

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу14

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі

92-гадовая жанчына штотыдзень абедае ў замку ўжо 37 гадоў

Зяленскі: Перамір'е магчыма, калі Украіну запросяць у NATO7

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу14

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →