Грамадства99

Што адбываецца ў Кабаках пасля самагубства стваральніка прытулку для жывёл

Пасля трагічнай смерці Сяргея Няхеня — стваральніка прытулку для сабак у вёсцы Кабакі Бярозаўскага раёна — без прыгляду засталіся больш за 40 жывёл. Аператыўна прыстроіць іх здавалася нерэальным. Але амаль усе ўжо знайшлі новы дом. Цяпер у Кабаках засталося ўсяго чатыры сабакі — за двума з іх хутка павінны прыехаць новыя гаспадары.

Фота: bereza.by

Пахавалі Сяргея ў мінулую суботу. Але булінг, з-за якога, па меркаванні знаёмых, ён наклаў на сябе рукі, на гэтым не скончыўся. У тыктоку пад рознымі відэа з успамінамі пра дзейнасць мужчыны рэгулярна з’яўляюцца каментарыі ад ананімных акаўнтаў, якія імкнуцца абразіць яго. Напрыклад: «Нармальны мужчына павінен па 12 гадзін працаваць, адкуль у яго возьмецца час на сабак?!» Хтосьці спрабуе ўчапіцца за тое, што ў Сяргея былі не самыя простыя адносіны з блізкімі.

«Нашай Ніве» стала вядома, што некалькі дзяржаўных СМІ рыхтуюць выпуск негатыўных тэкстаў пра стваральніка прытулку ў Кабаках. Цалкам імаверна, акцэнт зробяць на тым, што апошнім часам Сяргей меў праблемы з алкаголем. У сваім тыктоку за некалькі тыдняў да самагубства ён шчыра распавядаў пра тое, што з-за жыцця ў пастаянным стрэсе мог выпіць піва ці гарэлкі.

@nekhen81mail.ru

♬ оригинальный звук - Сергей

Але гэта не адмяняе той факт, што Сяргея цкавалі з-за яго любові да жывёл. Стараста аграгарадка Кабакі Анатоль Рамановіч рэгулярна выклікаў міліцыю ды розныя праверкі да нязручнага суседа. У адным са сваіх відэа Сяргей сцвярджаў, што стараста пагражаў яго павесіць і атруціць сабак. 

@nekhen81mail.ru

♬ оригинальный звук - Сергей

Валанцёры з розных краін запісалі відэазварот да беларускай пракуратуры з патрабаваннем завесці крымінальную справу за давядзенне да самагубства. 

Тым часам, лёсы чатырохлапых падапечных складаюцца значна шчаслівей, чым лёс чалавека, які падзяліўся з імі домам. З усёй краіны людзі едуць, каб забраць «хвосцікаў Сяргея». У тыктоку шмат відэа, дзе новыя гаспадары радасна абдымаюць гадаванцаў.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Першай забралі шчанюка-дзяўчынку — самую актыўную з разнамаснай кампаніі. Па яе прыехала сям'я з двума дзецьмі з Івацэвічаў. На відэа бачна, што ўсе ледзь стрымліваюць слёзы радасці, трымаючы на руках шчанюка. Назвалі сабачку Жулька.

А сабака Барадулька ў хуткім часе разам з сям’ёй пераедзе жыць у Велікабрытанію (і мабыць зменіць мянушку на Джэсі) — але пакуль будзе абжывацца ў мінскай кватэры.

Адна з валанцёрак, якая знаходзіцца за мяжой, паведаміла «Нашай Ніве» пра тое, што практычна ўсіх сабак удалося раздаць. Цяпер у прытулку засталіся чатыры сабакі, за двума з якіх у бліжэйшы час павінны прыехаць новыя гаспадары.

Клёпа. Скрыншот відэа ў тыктоку

Маленькага сабачку Клёпу, які ўсюды бегаў за Сяргеем (ён ласкава называў гадаванца Клёпа-заўхозіха, таму што той імкнуўся ўсё пракантраляваць), хацелі забраць у Мінск. Аднак адна са сваячак Сяргея вырашыла пакінуць сабачку ў сябе ў памяць пра загінулага. Клёпа, як і раней, бесклапотна бегае па хаце, падстаўляючы жывоцік для часання, пачуўшы звыклую каманду: «Клёпа, пакажы пузіка!»

 Чытайце таксама:

«Чаму вы на мяне накінуліся?» На Брэстчыне забіў сябе стваральнік сабачага прытулку

«Трэцяй зімы Бім можа не перанесці». Пад Маладзечнам сабака-ахоўнік другі год жыве на ланцугу

На паўднёвым усходзе Мінска ласі нападаюць на сабак

Каментары9

  • Ганьба канешне
    05.12.2023
    Што адбываецца, думаў напэўна ходзяць абасраныя i маўчаць, маўчункi, ан нет, спрабуюць абасраць нават пасля смерцi, якi..народзiк. яны жа луку сабе выбралi.
  • даведка
    05.12.2023
    Председателями сельсоветов в нашей стране теперь в основном назначают отставников из МВД и МЧС.
  • Максим Дизайнер
    05.12.2023
    «Нармальны мужчына павінен па 12 гадзін працаваць, адкуль у яго возьмецца час на сабак?!»

    Все, что нужно знать про местное бабье.

    "А сабака Барадулька ў хуткім часе разам з сям’ёй пераедзе жыць у Велікабрытанію (і мабыць зменіць мянушку на Джэсі) — але пакуль будзе абжывацца ў мінскай кватэры."

    Все, что нужно знать пра бедных и няшчастных беларусикау

    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/331590

Губарэвіч адправіў у ЦВК дакументы для ўдзелу ў выбарах10

Губарэвіч адправіў у ЦВК дакументы для ўдзелу ў выбарах

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Алег Елісеенкаў

Прайшла эпоха. Культавая сацсетка Ask.fm спыняе працу3

Пасля прызначэння даты выбараў «экстрэмістаў» прымушаюць падпісаць адмысловую паперу6

Беларуска расказала, як бюджэтна за тры тыдні наведаць сем еўрапейскіх краін і два моры2

Упершыню са жніўня Трамп абагнаў Харыс. Усе штаты, якія вагаюцца, таксама за яго13

У Нарвегіі падлеткам забароняць карыстацца сацсеткамі5

«Пераліванне крыві» змяняе рынак працы ў Беларусі. Нізкакваліфікаваных работнікаў дэфіцыт, высокакваліфікаваныя вяртаюцца12

Вось за што бізнэсоўцу Сяргею Юнчыцу прысудзілі пяць гадоў калоніі і 20 тысяч рублёў штрафу10

З'явілася ВІДЭА, як Полк Каліноўскага ваюе ў Харкаўскай вобласці20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Губарэвіч адправіў у ЦВК дакументы для ўдзелу ў выбарах10

Губарэвіч адправіў у ЦВК дакументы для ўдзелу ў выбарах

Галоўнае
Усе навіны →