Моды66

Нятанная сукенка беларускага брэнду сапсавалася пасля першага мыцця

Дызайнерка вясельных упрыгожанняў трапіла ў непрыемную гісторыю. Для вяселля сяброў яна набыла бліскучую сукенку беларускага брэнду. Пасля першага ж мыцця стала зразумела: надзець абноўку зноў наўрад ці калі атрымаецца.

Фота з акаўнта ў інстаграме брэнду Cream, скрыншоты відэа ў тыктоку

Дзяўчына сцвярджае: яна толькі паклала сукенку ў тазік з вадой, каб мякка ачысціць невялікае забрудненне пасля свята. Але ж атрымалася так, што большасць маленькіх бліскавак вымылася з тканіны і выглядаць сукенка стала не вельмі прэзентабельна. Дызайнерка адзначыла, што цяпер у бліскаўках уся кватэра і нават кот.

@_sk.accessories_

Как это так ?

♬ Beat Automotivo Tan Tan Tan Viral - WZ Beat

Відэа набрала больш за 715 тысяч праглядаў. Некаторыя каментатаркі адзначылі, што таксама былі ў аналагічнай сітуацыі: нехта быў вымушаны выкінуць адзенне пасля першага мыцця, хтосьці нават не рызыкнуў мыць, таму што разумеў, чым усё скончыцца. Адна з жанчын адзначыла, што добра ведае такую тканіну: «Яна цяпер усюды дрэннай якасці. Гэта напыленне будзе абсыпацца пры любым доглядзе. Там, напэўна, і крэсла пад вамі было ўсё ў бліскаўках».

Скрыншот відэа ў тыктоку

Яшчэ адна дзяўчына падзялілася лайфхакам: «Купіце спрэй для ёлачных цацак з бліскаўкамі — і вернецца бляск. Я так на Новы год кашулю бліскаўкамі залівала».

Шмат хто сцвярджаў, што праблемы няма: бо сукенкі, якія набытыя на святы, аднаразовыя і некалькі разоў іх надзяваць нельга.

Канешне, знайшліся і каментатаркі, якія абвінавацілі дзяўчыну ў хлусні: «Бачна, што сукенку мылі ў машынцы, а не рукамі ў тазіку». У якасці доказу дызайнерка зняла яшчэ відэа, у якім прадэманстравала што бліскаўкі засталіся не толькі ў тазіку, але і ў ваннай, куды яна выліла ваду.

@_sk.accessories_ Ответ пользователю @marissa1983m ♬ оригинальный звук - Wedding accessories|SECRET KEY

Дызайнерка адзначыла, што брэнд Cream, дзе яна купляла сукенку, ніяк не адрэагаваў на яе абурэнне.

Адна з чытачак «Нашай Нівы» вырашыла напісаць у акаўнт брэнду ў інстаграме, каб даведацца пра гэтую сукенку (мадэль называецца Shine і каштуе 180 рублёў). Здаецца, там пытанню не здзівіліся і нават не сталі ўдакладняць, пра якое канкрэтна відэа ідзе размова.

Фота сукенкі з акаўнта брэнду Cream у інстаграме

Прадстаўніца брэнду сцвярджае, што за год продажу дадзенай мадэлі ні разу не было сітуацыі, каб пасля правільнага догляду сукенка дэфармавалася хоць мінімальна: «Нават з асабістага досведу магу сказаць, што сукенкі, топы, спадніцы ў бліскаўкі не толькі нашага брэнда, але і многіх іншых пры правільным доглядзе надоўга пасяляюцца ў гардэробе і з задавальненнем носяцца шмат разоў».

Каб сукенка доўга праслужыла, параілі або непрацягла далікатна мыць яе ў халоднай мыльнай вадзе, або аддаваць у хімчыстку.

На каментарый пра тое, што на відэа сукенка пасля мыцця выглядае сумна, прадстаўніца Cream прапанавала набыць сукенку і праверыць усе на асабістым досведзе.

Каментары6

  • дочка Максима Дизайнера
    04.12.2023
    яна ж Дызайнерка вясельных упрыгожанняў. таму, калі ўсё вакол у блёстках ёй мусіць быць норм
  • дочка Максима Дизайнера
    04.12.2023
    за два невялікія кавалкі тканіны (ніякага складанага крою) 180 р.? да уж... ды і "дызайн" сукенкі хутчэй за ўсё спёрты, што звычайна ў нас
  • Мікраскоп
    04.12.2023
    Дык яна і сама на другім фота ня блішча, ня толькі сукенка. Ну, параўнайце самі, і не кажыце, што гэта ня так. Можа люстэрка сапсавалася ?

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →