Свет88

Кіраўнік Apple распавёў, людзей з якімі якасцямі ён з радасцю возьме на працу

«Навыкі праграмавання або наяўнасць вышэйшай адукацыі неабавязковыя», — падкрэсліў Цім Кук. Расказваем, што мільярдэр адзначыў яшчэ.

Генеральны дырэктар карпарацыі Apple і мільярдэр Цім Кук. Фота: Evan Agostini / AP

Выданне Business Insider прагледзела новае інтэрв'ю кіраўніка Apple Ціма Кука, якое ладзілася на платформе BBC Sound. У ім Цім Кук распавёў, каго менавіта ён гатовы ўзяць да сябе на працу і якія якасці ён больш за ўсё шануе ў кандыдатах.

Сярод такіх якасцяў — уменне супрацоўнічаць і працаваць у камандзе.

«Гэта неверагодна, калі ўсе мае супрацоўнікі лічаць, што 1+1=3, а не 2. Тут пытанне не ў матэматыцы, а ў нараджэнні новай ідэі. Ваша ідэя плюс мая – і атрымліваецца агульная трэцяя. Гэта лепш, чым калі б кожны заставаўся пры сваім меркаванні і не дзяліўся», — разважаў падчас інтэрв'ю Цім Кук.

Мільярдэр падкрэсліў, што

яго ў кандыдатах вабіць дапытлівы розум, адсутнасць страху задаваць пытанні, творчы падыход і ідэалістычнае жаданне змяніць свет.

Пры гэтым «неабавязкова» мець вышэйшую адукацыю і навыкі праграмавання.

«Apple наймае людзей з усіх слаёў грамадства, у тым ліку і без вышэйшай адукацыі. У нас таксама працуюць людзі, якія займаюцца праграмаваннем рэдка, ці ўвогуле не ўмеюць гэтага рабіць. Галоўнае, гэта цікаўнасць, смеласць, творчасць і жаданне будучых супрацоўнікаў мяняць свет, не задавальняючыся тым, што і так ёсць сёння», — адзначыў кіраўнік Apple.

Аднак выданне Business Insider звяртае ўвагу, што працэс разгляду заяўкі на працу ў Apple «вельмі строгі». Здаралася так, што некаторым кандыдатам даводзілася бываць на 13 гутарках, бо кампанія вельмі пільна адсочвае і падбірае тых, каго збіраецца дапусціць да сваіх сакрэтаў і прадуктаў

 

Каментары8

  • ЯНКА
    27.11.2023
    Максим Дизайнер, у «Амвэя» параўнальна высокі кошт, бо іхняя прадукцыя вырабляецца ў ЗША, як тая вадкасьць для паласканьня, ці ў Заходняе Нямеччыне, напрыклад, як зубныя шчоткі. Але Вам, звыкламу да розных сурагатаў і эрзацаў, галоўнае, каб было танна. Бо пераплочваюць жа «дурні», а бомжыкі, кшталту цябе, з засаленымі валасамі іх заўжды й асуджаюць. 😂
  • Common sense
    27.11.2023
    Имиджевая реклама для пролов-потребителей продукта. В реальности на техинтервью тебя выжмут как губку.
  • Око
    27.11.2023
    Максим Дизайнер, напраслину на людей возводишь, неуважение проявляешь, всё это вернётся тебе во сто крат помноженное.

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў3

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Крыніца ў Пентагоне расказала пра вынікі ўкраінскай атакі ATACMS па Бранскай вобласці4

Эксперт назвала адзін крытэрый, на які важна звярнуць увагу пры выбары кватэры на другасным рынку2

ЗША пракаментавалі новую ядзерную дактрыну Расіі

Алексіевіч: Як пісьменнік я пачалася з «Былога і думаў» Герцэна, а найбольшы ўплыў на мяне зрабілі Чэхаў і Дастаеўскі34

Адкуль праўладныя сацыёлагі ўзялі 80% падтрымкі Лукашэнкі5

Зяленскі: Цяпер у нас ёсць ATACMS. Мы ўсё гэта будзем выкарыстоўваць6

Чым цяпер жыве гераіня стылёвага фота з Маршу жанчын 2020-га22

На пагранічнай заставе пад Брэстам загінуў салдат2

Ці можна 3 студзеня перанесці і зрабіць непрацоўным? Вось што адказалі ў Мінпрацы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў3

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →