Пры праясненнях да мінус 15°С. Прагноз надвор'я на 21—23 лістапада
У аўторак без істотных ападкаў, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах месцамі снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -5..-11°С, у Брэсцкай вобласці -1..-4°С, днём 0..-6°С. У Мінску -2..-4°С.
22 лістапада, у сераду, без ападкаў. Ноччу -5…-11°С, пры праясненнях да -15°С; днём -1..-7°С. У Мінску раніцай да мінус 7°С:, удзень -4..-6°С.
У чацвер пойдзе снег, днём у заходняй палове з дажджом, раніцай і днём месцамі на паўночным усходзе снег будзе моцны. У асобных раёнах мяцеліца, наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца.
Ноччу -5…-11°С, пры праясненнях да -15°С, максімальная днём ад -3°С на ўсходзе да +5°С на захадзе. У Мінску..-2..-5°С.
Каментары