Грамадства77

«Выкарыстанне паляўнічых у якасці магчымага снайперскага прыкрыцця». Шуневіч знайшоў у сваіх падначаленых новы патэнцыял

У Беларусі разглядаецца магчымасць прымянення навыкаў, экіпіроўкі, тэхнікі і зброі паляўнічых у інтарэсах тэрытарыяльнай абароны. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч.

Ігар Шуневіч. Фота: ont.by

«Разглядаецца магчымасць прымянення нашых ведаў і навыкаў, у тым ліку і экіпіроўкі, і тэхнікі, зброі ў інтарэсах тэрытарыяльнай абароны. Не апалчэння, а менавіта тэрытарыяльнай абароны,

паколькі гэта больш спецыялізаванае і вузка заточанае вайсковае фарміраванне са спецыфічнымі задачамі, напэўна, больш сур'ёзнымі магчымасцямі, чым народнае апалчэнне», — заявіў ён.

«І ў першую чаргу, вядома ж, у маім разуменні, якое адпавядае разуменню вайсковага кіраўніцтва дзяржавы, — гэта выкарыстанне паляўнічых у якасці магчымага снайперскага прыкрыцця.

Гэта таксама можа быць ахова аб'ектаў, адбіццё нападаў дыверсійна-разведвальных груп і г. д. Гэта шырокі спектр прымянення, зыходзячы з тых навыкаў, ведаў і ўменняў, якія ў нас ёсць, і падрыхтаванасці, безумоўна», — лічыць Шуневіч.

Паводле яго інфармацыі, на руках у насельніцтва Беларусі знаходзіцца каля 100 тысяч адзінак паляўнічай зброі. 

Раней Шуневіч па выніках дакладу Лукашэнку казаў, што паляўнічыя маюць увайсці ў склад не тэрытарыяльнай абароны, а апалчэння, прытым са сваёй зброяй.

Каментары7

  • Мы ж таксама не будзем сядзець
    20.11.2023
    Ну, у 37 беларусаў стралялi расейскiя нашчадкi цяперашнiх нквдзiстаў, а цяпер расейская шваль хоча каб беларусы самi адстрэльвалi беларусаў. Шуня, п..дуў у свой луганск, бо можаш i не ўнесцi ногi.
  • даведка
    20.11.2023
    Народное ополчение, в отличие от территориальной обороны, состоит из снятых с воинского учёта пенсионеров.
  • Жыве
    20.11.2023
    Пасля зачысткі магілёўскіх цыганоў стала зразумела, што гэта страшны чэл. Будзе загад - будзе паліць людзей. Карпянкоў маці Тэрэза ў параўнанні з Шуневічам. Нават лука тады жахнуўся і звольніў яго. Але ж цяпер "усе срэдства харашы" Бедная наша Беларусь..

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

«Новы міністр культуры». Найлепшыя твіты тыдня9

У Расіі назвалі вуліцу ў гонар дэсанта, які праваліў сваю аперацыю8

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам11

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі16

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома17

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным37

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?7

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →