Свет

Эколагі звярнуліся да Папы Францішка з незвычайнай прапановай

Экалагічная арганізацыя Sustainable Earth Eating звярнулася да Папы Францішка з заклікам аднавіць у Касцёле абавязак устрымання ад мяса па пятніцах.

Папа Францішак. Фота: Andrew Medichini / AP

Кампанія Sustainable Earth Eating («Устойлівае паяданне Зямлі») вырашыла звярнуцца да Папы Францішка, бо вядома, што пантыфік заклапочаны экалагічнымі праблемамі. У 2015 годзе выйшла энцыкліка «Laudato si», у якой ён заклікае да аховы навакольнага асяроддзя, піша catholic.by.

«Згаданая арганізацыя выступае за ўстойлівую вытворчасць прадуктаў харчавання, і ў стаўленні Папы да экалогіі яна ўбачыла магчымасць змяніць харчовыя звычкі ва ўсім свеце. Гаворка ідзе пра пост у пятніцу, які з'яўляецца даўняй традыцыяй касцёла, паводле якой вернікі ўстрымліваліся ад ужывання мяса ў якасці формы пакаяння.

Нягледзячы на ​​тое, што, згодна з кананічным правам, адмова ад ужывання мяса па пятніцах ніколі не адмянялася, з 1966 года мясцовыя епіскапаты могуць уводзіць прынцып, паводле якога кожны вернік мае магчымасць вызначыцца з формай пятнічнага пакаяння.

Гэта значыць, што ў гэтыя дні неабавязкова адмаўляцца ад ужывання мяса. Напрыклад, можна адмовіцца ад ужывання кавы, калі чалавек п’е яе штодзённа.

Паводле праведзеных у 2022 годзе Кэмбрыджскім універсітэтам даследаванняў, у Вялікабрытаніі толькі 25 працэнтаў мясцовых католікаў устрымлівалася ад спажывання мяса па пятніцах.

Цікава, што іх рашэнне дазволіла скараціць выкіды вуглякіслага газа на 55 тыс. тон у год.

Арганізацыя Sustainable Earth Eating звярнулася да пантыфіка з просьбай аднавіць абавязак устрымання ад мяса па пятніцах у касцёле, каб паўплываць на навакольнае асяроддзе і паспрыяць змене харчовых звычак людзей ва ўсім свеце.

«Пятніцамі без мяса Папа Францішак можа натхніць мільёны католікаў і людзей ва ўсім свеце перайсці на дыету, якая будзе больш лагоднай для нашай планеты», — кажа Джэйн ДэМарынс, генеральны дырэктар SEE.

«Вяртанне каталіцкім касцёлам абавязку ўстрымання ад мяса па пятніцах было б магутным сімвалам адзінства і вялізным крокам да абароны нашай планеты. Мы заахвочваем Папу разгледзець гэтую прапанову, калі ён рыхтуецца прыняць удзел у штогадовай кліматычнай сустрэчы ААН IPCC», — кажа Джэйн Дэмарынс.

Каментары

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 46

Перад выбарамі ў Гомелі затрымалі як мінімум 10 чалавек, двух — па крымінальнай справе

Паглядзіце, якая незвычайная птушка заляцела ў Беларусь1

Дырэктар водаканала патлумачыў, чаму асадак ад вады ў чайніку — гэта нармальна4

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў1

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →