Пара Чэндлера і Монікі была адной з самых любімых у фанатаў. Аднак гэтай любові магло не быць. Акторка Ліза Кэш распавяла ў інтэрв’ю TMZ аб тым, што Чэндлер павінен быў здрадзіць сваёй дзяўчыне.
Па першапачатковым сюжэце ў першай серыі пятага сезона Чэндлер павінен быў пасварыцца з Монікай, даведаўшыся, што тая вячэрала са сваім былым хлопцам. Сцэнарысты планавалі сцэну, дзе герой Мэцью Пэры павінен быў прыйсці ў гатэль і здрадзіць Моніцы з пакаёўкай, якую і грала Ліза Кэш.
Акцёрка сказала, што яны нават рэпетавалі гэтую сцэну, аднак за дзень да здымак Мэцью сказаў, што не будзе ў гэтым здымацца, бо тады фанаты не даруюць Чэндлеру здраду.
Дзяўчына адзначае, што роля пакаёўкі магла б паўплываць на яе кар’еру, аднак яна рада, што ўсё адбылося так, як адбылося. Урэшце, яна ўсё ж такі з’явілася ў серыяле ў ролі сцюардэсы.
Каментары