Культура77

Як фільм «На іншым беразе» ацанілі гледачы на кінаплатформах

Фільм «На іншым беразе» з сярэдзіны верасня ідзе ў кінатэатрах. Дзяржаўныя медыя гавораць пра высокую цікавасць наведвальнікаў і выключна станоўчыя ацэнкі ад гледачоў. Праверылі, якія ацэнкі фільм атрымаў на рэсурсах пра кіно.

Кадр з фільма

Высокія паказчыкі праглядаў фільма, створанага на заказ дзяржавы, каб выкрыць жахі польскага прыгнёту ў Заходняй Беларусі, забяспечваюцца традыцыйным для ідэалагічных карцін метадам — загонам школьнікаў, студэнтаў і бюджэтнікаў у залы кінатэатраў. Прэм’ера фільма была прымеркаваная да 17 верасня — дня ўз'яднання Усходняй і Заходняй Беларусі, які быў абвешчаны Днём народнага адзінства, — і дагэтуль працягвае ісці ў кінатэатрах буйных гарадоў.

Калі да наведвальнасці можна прыкласці адміністрацыйны рэсурс, то вось ацэнку гледачоў падрабіць больш складана.

Але тут існуе праблема, якая сама па сабе ўжо досыць паказальная ацэнка — фільм адсутнічае амаль на ўсіх папулярных міжнародных базах даных па кінематографе.

Няма яго ні на Metacritic, ні на AllMovie, ні на Rotten Tomatoes. 

Старонка фільма без якіх-небудзь ацэнак на сайце Internet Movie Database.

Адшукаўся фільм толькі на Internet Movie Database, найбуйнейшым у свеце сайце па кінематографе. Але за два месяцы пракату фільма ніводная душа не дала яму якой-небудзь ацэнкі.

Невядомы фільм і для большасці «сяброўскіх» расійскіх праектаў. Старонка фільма на «Кино-театр.ру» не мае рэцэнзій і водгукаў, на «Кино Mail.ru» ды Film.ru няма нават старонкі пра фільм.

Старонка фільма на сайце «Кинопоиск».

Адзінае выключэнне — расійскі «Кинопоиск»: тут ёсць і старонка, і ацэнкі, і нават пара рэцэнзій.

Фільм на гэтым сайце сабраў ажно 1 072 ацэнкі, атрымаўшы вельмі нізкі сярэдні рэйтынг 3.3. Менш з навінак кіно атрымаў хіба што расійскі прапагандысцкі фільм «Сведка», які быў цалкам праігнараваны беларускімі гледачамі і атрымаў сярэдні рэйтынг 3.0.

Размеркаванне галасоў паводле ацэнак фільма «На іншым беразе».

Пры гэтым блізка да 60% гледачоў паставілі фільму «На іншым беразе» найніжэйшую ацэнку, і толькі каля 16% — найвышэйшую. Варта адзначыць, што крайнія ацэнкі, 1 і 10, заўсёды трохі выбіваюцца з сярэдняга размеркавання ацэнак гледачоў. Але калі ў фільма катэгорыі B яны будуць працэнтна адрознівацца прыкладна ўдвая ад суседніх ацэнак, то ў выпадку з беларускім фільмам усё не так.

Размеркаванне галасоў паводле ацэнак тыпавога нізкабюджэтнага фільма катэгорыі В.

Пачынаючы ад 1-кі і вышэй працэнтная вага ацэнак гледачоў «На іншым беразе» няўхільна змяншаецца (так, ацэнку 2 фільму паставілі 5,41% гледачоў, а ацэнку 9 — усяго 1,97%). Але ўжо 10-кі ён атрымаў адразу ад 15,82% гледачоў. Аналагічнае размеркаванне мае і расійскі фільм «Сведка».

Размеркаванне галасоў паводле ацэнак фільма «Сведка».

Такую незвычайную колькасць максімальных ацэнак можна вытлумачыць толькі тым, што рэйтынгі прапагандысцкіх фільмаў свядома накручваліся. Але пераламіць агульную незадаволенасць ідэалагічнай прадукцыяй не атрымалася.

Адзіныя два рэцэнзенты паставілі фільму станоўчыя ацэнкі 9 і 6. Яны адзначылі здзіўленне высокай наведвальнасцю фільма ў кінатэатрах, пахвалілі ігру маладых акцёраў і «старой гвардыі», атмасфернасць абстаноўкі і аператарскую працу, але былі незадаволеныя тым, што была замоўчаная тэма «чырвонага тэрору» супраць «рускага народа», а таксама тым, што ў фільме зашмат беларускай мовы.

«Мяркуючы па гаворцы герояў, якія пражываюць па сюжэце ў вёсках, складваецца ўражанне, што пасля 1917 года ўсе жыхары тэрыторыі Беларусі рэзка сталі размаўляць на беларускай мове, што зусім не адпавядала рэчаіснасці, таму што большая частка народа размаўляла на рускай мове. Польская ж мова, як і беларуская, актыўна навязвалася, што, дарэчы, у фільме таксама не закранута», — абураецца адзін з рэцэнзентаў.

Але такое ўражанне магло застацца толькі ў чалавека з рускім імперскім мысленнем, бо па-руску тады ў вёсцы ніхто між сабой не размаўляў — ні ў Заходняй, ні ва Усходняй Беларусі, а ў самім фільме якраз усе героі гавораць на чысцюткай рускай мове, і толькі людзі сталага веку карыстаюцца роднай мовай у вёсцы. 

Тым не менш, рэцэнзент паставіў фільму параўнальна высокую ацэнку, і гэтая дэталь паказвае на тое, каму насамрэч мог спадабацца такі фільм.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • даведка
    09.11.2023
    Признавайтесь, а кто вчера смотрел его до полпервого по БТ? 
  • No
    09.11.2023
    даведка , апроч цябе, ніхто з чытачоў НН не глядзіць лукашысцкую ТБ-сметніцу
  • даведка
    09.11.2023
    Ты смотрел вместе со мной? Потому что я лично не смотрел с тобою до глубокой ночи БТ.

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку8

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ2

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны18

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»8

Рыта Дакота аддае фанаткам сваю вясельную сукенку. Але забіраць трэба на Балі6

СМІ даведаліся пра гібель пераемніка Насралы пасля чарговага ўдару Ізраіля18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку8

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →