Грамадства1515

Малады лагапед паказала свой заробак. Не ўсе паспачувалі: Мілыя, ведалі, куды ідзём

Мінчанка, якая працуе па размеркаванні лагапедам у дзяржаўнай школе, выклала ў тыкток свой заробак. Рэакцыі розныя.

Скрыны відэа ў тыкток

Дзяўчына першы год на адпрацоўцы. За верасень яна атрымала 720 рублёў (з іх 103 рублі — даплата маладому спецыялісту). За кастрычнік — 502 рублі (бо 13 дзён была на бальнічным).

Дзяўчына працуе на 1 стаўку, 20 гадзін на тыдзень.

Яе відэа ў тыкток сабрала амаль 100 тысяч праглядаў.

@logodom.by А как вы считаете достаточно ли этого, что бы прожить месяц? С учётом того, что логопеду не дают в гколе никаких пособий и игрушей и всё это надо покупать за свои деньги * сумма указана в беларусских рублях #рекомендации #молодойспециалист #работавшколе #логопед #логопедическиезанятия ♬ оригинальный звук - logodom.by

Многія каментатары дзівіліся: дык вы ж занятыя толькі палову дня, нармальныя грошы для такой загрузкі.

Лагапед патлумачыла: 20 гадзін — гэта толькі заняткі, якія яна праводзіць. Яшчэ 15 гадзін яе нагрузкі — падрыхтоўка да іх і дакументацыя.

«Я павінна напісаць план-канспекты на кожны занятак, а ў мяне іх 8-10 на дзень, падрыхтаваць матэрыял наглядны, падрыхтаваць гульні», — дзеліцца яна. 

Апроч гэтага, трэба напісаць бацькам рэкамендацыі пра тое, што зрабілі з дзіцем і што трэба замацаваць.

@logodom.by Ответ пользователю @Мешок рыбы #рекомендации #молодойспециалист #работавшколе ♬ оригинальный звук - logodom.by

«Ды гэта не заробак для маладога спецыяліста. Апрануцца, выплаціць за жыллё, харчаванне, і гэта называецца галеча», — спачуваюць людзі ў каментарах.

«Як мама асаблівага дзіцяці, скажу вялікі дзякуй за вашу працу! Паколькі сама ведаю, якіх нерваў і сіл гэта каштуе», — піша жанчына пад допісам.

Але не ўсе лічаць такі заробак катастрофай.

«Мілыя, мы самі выбіраем сабе прафесію… Ведалі, куды ідзём. Да чаго цяпер скардзіцца… Шмат у каго заробак меншы. Але трэба імкнуцца да большага», — пішуць у адказ.

«На некаторых заводах за гэтыя грошы людзі шчыруюць месяц, у холадзе, гразі… Хто на што вучыўся», — разважаюць.

«Тут зусім не маладыя спецыялісты атрымліваюць 700 р. Жывучы з бацькамі жыць можна, а потым замуж выйдзеш, з мужам будзеце 3000 на дваіх і нормальна, жыць можна», — павучаюць.

Каментары15

  • Ганьба
    03.11.2023
    А дзе гэтыя людзі былі ў 20-м? Ім жа з высокай званіцы пляваць на памерлых, закатаваных, на раздзеленыя сем'і, на панаванне фашысцкай хеўры. Дык якая мне справа да іх нецікавых фінансавых праблем? Выбралі стабільнасць - хавайце, пакуль з вушэй не палезе. Ніхто ім не дапаможа.
  • Хмм
    04.11.2023
    Ганьба, дзе былі маладыя студэнты ў 2020м?
    Хадзілі на студэнцкія маршы.
    Можа, старэйшаму пакаленню трэба пашавяліцца, а не на дзяцей усё спіхіваць?
    Што маглі студэнты ў 2020м, калі дарослыя як дурні хадзілі з белымі браслетамі і кветкамі?
  • Віталь
    04.11.2023
    Не шкада. Навошта ты ішла ў тую прафесію?
    Ды й усё гэтыя педагогі - гной для дыктатуры, верныя сябры выбарчых камісій.

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна5

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна

Усе навіны →
Усе навіны

«Рэпарцёры без межаў» падалі на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд2

На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%6

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску3

Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»3

Міністэрства інфармацыі забараніла прадаваць кнігі Чака Паланюка, Эн Эплбаўм і Ханьі Янагіхары3

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Трампам7

Дзяржпрапаганда выдала традыцыйную для ЗША працэдуру за змену пазіцыі па выбарах у Беларусі. Насамрэч нічога не мяняецца1

Мінскую прыбіральню, з якой хацелі зрабіць рыбны рэстаран, зноў выставілі на таргі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна5

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна

Галоўнае
Усе навіны →