Лідар ХАМАС у сектары Газа зрабіў першую публічную заяву з пачатку вайны
Лідар ХАМАС у сектары Газа Яхʼя Сінвар прапанаваў абмяняць закладнікаў, якіх утрымлівае групоўка, на баевікоў, якія знаходзяцца ў ізраільскіх турмах. Пра гэта паведамляе The Times of Israel.
«Мы гатовыя неадкладна ўкласці ўгоду па абмене палоннымі, якая ўключае вызваленне ўсіх палесцінскіх зняволеных з ізраільскіх турмаў у абмен на ўсіх палонных, якія ўтрымліваюцца палесцінскім супрацівам», — сказаў Сінвар.
Як адзначае «Руская служба Бі-бі-сі», гэта першая публічная заява Сінвара з пачатку вайны.
Тэрарысты захапілі закладнікаў падчас атакі на тэрыторыю Ізраіля 7 кастрычніка. У закладніках знаходзяцца каля 230 чалавек.
Раніцай 28 кастрычніка ў ХАМАС заявілі, што атрымалі ад Масквы спіс з васьмі чалавек, у якіх ёсць расійскае грамадзянства, і паабяцалі адпусціць іх.
Каментары