На спадарожнікавых здымках аэрадрома Бельбек у Севастопалі выявілі намаляваныя знішчальнікі
Выявіць іх удалося па адсутнасці ценяў.
На спадарожнікавых здымках аэрадрома Бельбек у анексаваным Севастопалі выявілі намаляваныя знішчальнікі. На здымкі, зробленыя Planet Labs раніцай 26 кастрычніка, звярнуў увагу OSINT-аналітык MT Anderson, піша «Медуза».
На здымках аналітык выявіў некалькі знішчальнікаў, у тым ліку чатыры Су-27/30/34, а таксама чатыры МіГ-31, якія ў пэўнай мадыфікацыі могуць быць абсталяваныя «Кінжаламі». Яшчэ ў двух выпадках мадэль самалёта вызначыць не ўдалося, аднак MT Anderson мяркуе, што гэта былі Су-27.
BELBEK AIR BASE
0.5M from 26 Oct 2023. A couple of things to note⬇️
- Various fighter/attack aircraft visible: Su-27/30/34? | 4x Mig-31
- Additional 4x Mig-31 painted on the flight line, notice the distinct lack of shadows
- RU AF using hangars to hide/protect aircraft pic.twitter.com/Zeed9hDdLB
Акрамя таго, аналітык заўважыў на стаянцы яшчэ чатыры намаляваныя МіГ-31. Выявіць іх удалося па адсутнасці ценяў.
Каментары