Свет22

ХАМАС паведаміў пра смерць 50 закладнікаў

ХАМАС не можа вызваліць закладнікаў, пакуль не будзе дасягнутая дамоўленасць аб спыненні агню. У закладніках, у выніку нападу 7 кастрычніка, апынулася больш за 220 ізраільцян.

Шарон Ліфшыц (злева) і Ноам Сагі пасля прэс-канферэнцыі сваякоў ізраільскіх закладнікаў у гатэлі ў Лондане. 53-гадовы Ноам Сагі — псіхатэрапеўт з Лондана, які вырас у кібуцы Нір-Оз. Яго 75-гадовая маці, Ада Сагі, была ўзятая ў закладнікі 7 кастрычніка. 52-гадовая Шарон Ліфшыц, мастачка і акадэмік, чые бацькі — актывісты руху за мір — ва ўзросце 85 і 83 гадоў, таксама былі ўзятыя ў закладнікі. Фота: Kirsty Wigglesworth / AP

Палесцінскі рух ХАМАС не можа вызваліць закладнікаў, пакуль не будзе дасягнутая дамоўленасць аб спыненні агню. Пра гэта сказаў «Коммерсанту» прадстаўнік дэлегацыі ХАМАС у Маскве Абу Хамід. Паводле яго слоў, ХАМАС заявіў пра свой намер вызваліць «цывільных палонных» яшчэ з першых дзён вайны, але яму патрэбны час, каб знайсці ўсіх, хто апынуўся ў сектары Газа 7 кастрычніка.

«На акупаваныя ў 1948 годзе тэрыторыі ўвайшлі сотні грамадзян і дзясяткі баевікоў розных палесцінскіх груповак, і пасля падзення ізраільскай дывізіі «Газа» яны захапілі дзясяткі чалавек, большасць з якіх — мірныя жыхары, і нам патрэбны час, каб знайсці іх у сектары Газа, а затым вызваліць»,— сказаў ён.

Абу Хамід падкрэсліў, што для выканання гэтай задачы патрэбна спакойная абстаноўка. «У выніку ізраільскіх бамбардзіровак на гэты момант загінула 50 зняволеных», — дадаў ён.

Абу Хамід таксама распавёў, што падчас візіту ў Маскву дэлегацыя ХАМАС паказала «расійскім сябрам карціну прычын атакі 7 кастрычніка». «Расійская Федэрацыя — дружалюбная краіна для палесцінскага народа і падтрымлівае адносіны з усімі прадстаўнікамі палесцінскага народа. Мы заўсёды гатовыя кансультавацца з ёй наконт розных пытанняў», — дадаў ён.

Учора, 26 кастрычніка, дэлегацыя ХАМАС наведала Маскву. Ізраіль назваў гэты візіт «ганебным крокам».

Каментары2

  • Haha
    27.10.2023
    Калі спыніць агонь дзеля закладнікаў, хамас зразумее, што такія акцыі можна паўтараць колькі хочаш.
  • Смургонец
    27.10.2023
    "Мы заўсёды гатовыя кансультавацца з ёй (РФ) наконт розных пытанняў" - цікавая фраза. Да 7-га чысла таксама ж былі візіты. Кансультаваліся?

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка16

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікі спынілі аўто ў Брэсце, кіроўца спрабаваў уцячы і наехаў на аднаго з іх6

У выбарчых камісіях новых людзей толькі 3%8

Стала вядома, як перабудуюць закінуты будынак на Алібегава ў Мінску ФОТА

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай3

«Сам прапанаваў ёй выйсці на Ганну Сялук». Палітвязень расказаў пра сваю былую жонку — спявачку з міліцэйскімі пагонамі4

Кізім абвяргае, што ва Украіне з пераліку моў, што знаходзяцца пад асаблівай абаронай, выкрэсліваюць беларускую4

У Мінску здаюць у арэнду кватэру без вадаправода, каналізацыі і прыбіральні3

Mark Formelle выпусціў каляндар у стылі аўстралійскіх пажарных11

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў навагоднюю ноч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка16

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Галоўнае
Усе навіны →