Грамадства1111

На гродзенскім аўтавакзале зніклі галасавыя абвесткі па-беларуску

На знікненне беларускамоўных аб’яў на аўтавакзале звярнулі ў сацсетках увагу мясцовыя жыхары.

Як піша «Радыё Рацыя», аднаму з гарадзенцаў у адміністрацыі аўтавакзала патлумачылі, што раней такія аб’явы рабіў чалавек, а цяпер прыйшла камп’ютарная праграма з Мінска. Да таго ж у краіне дзве дзяржаўныя мовы.

Пытанні, чаму знікла менавіта беларуская мова і ці не збіраюцца транспартнікі ўжо цалкам увайсці ў Расію, «выклікалі невялікі скандал».

Абураны жыхар Гародні напісаў скаргу, але мяркуе, што эфекту не будзе.

Таксама днямі стала вядома, што ў маладзечанскіх электрычках зніклі беларускамоўныя абвесткі — з прыёмнікаў у вагонах гучыць толькі руская мова.

Каментары11

  • Цікава, і пад гэтай навінай будуць каменты "патрыётаў" на расейскай?
    22.10.2023
    У нас адзіная краіна яўропы дзе людзі адмовіліся ад мовы продкаў і "змагаюцца" за беларушчыну на мове усходніх крэпасных варвараў, да якіх уся цывілізацыя ішла праз нас і шмат якая не дайшла.
    Яшчэ на пачатку XIX ніхто з беларусаў па расейску не размаўляў. Але русіфікацыя пайшла лепш чым маглі чакаць расейскія генерал-губернатары
  • #
    22.10.2023
    Расея, што казаць. Нават тут напісана - АДНАМУ з гарадзенцаў. 
    Такіх каму страшна баліць за забіцьце ўласнай краіны не болей за 15%. Астатнім альбо напляваць, альбо мова не першасна.
    Таму і знікае ўсе на загад Масквы ды й Бондаравай пад кіраўніцтвам Лукашенкі. Пагатоў і насельніцтва не супраць - па вялікаму рахунку
  • Нацыяная меншасць
    22.10.2023
    Можа якому караеву ці яго сям'е што з аулу да нас прыехалі дай нічога на нашай мове не разумеюць, не спадабалася што " не по-рюсски"

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму2

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Усе навіны →
Усе навіны

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак37

«Лукашэнка — яснавідзец!» Што за серыял ідзе на СТБ17

У Мазыры хлопец трапіў у жудасную пастку, калі спаў: спружына матраца ўпілася яму ў нагу2

Не Skarnik. Які беларускі анлайнавы слоўнік сёння найлепшы17

Ці можа быць у палітвязня Сцяпана Латыпава цынга? Адказвае былы турэмны доктар3

Ізраіль нанёс авіяўдары па Дамаску. І заняў частку тэрыторыі Сірыі на Галанскіх вышынях14

ЦВК анансаваў настольную гульню пра беларускія выбары6

У велізарным бункеры брата Башара Асада знайшлі залаты Каран ВІДЭА6

«Беларушчыны засталося на тры дні?..» Не, так ужо ніколі не будзе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму2

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Галоўнае
Усе навіны →