Усяго патроху22

У Брэсце вырасцілі такі вялізны гарбуз, што не ведаюць, як адвезці на кірмаш

Біёлаг Віктар Дзямешка ўжо не першы год вырошчвае велізарныя гарбузы, але сёлетні б'е ўсе рэкорды. Ён важыць каля паўтоны, і пра яго ўжо раней пісалі. А цяпер ягоны гаспадар сутыкнуўся з сапраўднай праблемай, піша «Ганцавіцкі час».

Віктар вядзе блогі ў тыктоку і ютубе, дзе можна глядзець, як у яго расце гэты гарбуз і іншая гародніна. Смакам, як кажа Дзямешка, ягоныя гарбузы нічым не адрозніваюцца ад звычайных, а іх сакрэт у гатунку — «Атлантычны гігант». Такі гарбуз можа дадаваць па 50 кілаграмаў на тыдзень.

14 кастрычніка 2023 года Віктар Дзямешка зняў чарговы ролік, у якім паказаў, які гарбуз цяпер вялізны і звярнуўся да ўладаў з незвычайнай просьбай.

«Гэта зварот да кіраўніцтва горада Брэста. Калі ёсць такая магчымасць, каб гарбуз перавезлі на кірмаш і паказалі ўсім жыхарам Брэста. Тым больш, у 2018 годзе мы ўжо гэта рабілі», — сказаў Віктар.

Цяжкасці ў тым, што для перавозу гарбуза вагой у паўтоны відавочна спатрэбіцца кран. Затое, маўляў, які экспанат будзе на кірмашы, колькі сэлфі зробяць гараджане з самым вялікім гарбузом Брэста.

У каментарах людзі дзівяцца з памеру, не вераць, што ён вырашчаны без хіміі. А некаторыя просяць «хоць пяць семак». Іншыя агароднікі кажуць, што ў іх самыя буйныя 15-30 кілаграмаў.

Так гарбуз-цуд выглядаў месяц таму, 18 верасня

Насамрэч гіганцкія гарбузы бываюць яшчэ большымі. Напрыклад, гарбуз амерыканскага фермера з Мінесоты Трэвіса Гінгера трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса, яго вага склала 1246 кілаграмаў.

Каментары2

  • Ээээ
    20.10.2023
    Делать ему нечего ....
  • чыпаліна
    20.10.2023
    Не гарбуз ён вырасціў.

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану застрэліў свой жа3

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі2

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага6

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго4

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы2

Сёння Лукашэнка едзе ў МДЛУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану застрэліў свой жа3

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →