У межах фестывалю «Прадмова», што сёння завяршаецца ў Варшаве, была ўручаная прэмія «Гліняны Вялес». Сёлета яе лаўрэаткай стала паэтка Наста Кудасава за кнігу «Побач», паведамляе Суполка беларускіх пісьменнікаў.
Гліняны Вялес — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе членамі Таварыства Вольных Літаратараў. Старшыня арганізацыйнага камітэта Алесь Аркуш.
Прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва.
Каментары