Аршанскую пенсіянерку з інваліднасцю асудзілі да калоніі за каментар у «Аднакласніках»
Адзін год і тры месяцы пазбаўлення волі прысудзілі аршанскай пенсіянерцы, якая мае інваліднасць, за адно «няправільнае» слова ў «Аднакласніках». Прысуд 63-гадовай Вользе Стаброўскай 27 верасня вынесла суддзя суда Аршанскага раёна Юлія Вяршыніна, піша «Вясна».
Жанчыну абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Вольга Стаброўская ў свой час атрымала дыплом Маскоўскага дзяржаўнага ўніверстітэта друку і да сыходу на пенсію працавала ў аршанскай друкарні. У апошні час у жанчыны абвастрыліся хваробы, яна мае інваліднасць трэцяй групы. Хварэе таксама і яе адзіная дачка. Яна, як і ўнук Вольгі, мае інваліднасць па слыху.
Згодна з матэрыяламі абвінавачання, Вольга Стаброўская ў 2021 годзе ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» паставіла падабайку і пакінула кароткі каментар, у якім экспертыза «знайшла» абразу на адрас Аляксандра Лукашэнкі.
Суд прызнаў Стаброўскую вінаватай і прызначыў ёй пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год і тры месяцы.
Чытайце таксама:
Сілавікі зладзілі аблаву ў Карэлічах — праваабаронцы
Затрымалі гомельскага журналіста Аляксея Толчына
Чарговая хваля брутальных затрыманняў у Ваўкавыску і ваколіцах
Каментары
а што за экспертыза?