Усяго патроху1515

Што харасмент, а што не харасмент? Тлумачым 

Шлёпанні, дражненні і навязлівая ўвага — не знакі прыязні, а харасмент, нават калі да гэтага цяжка прывыкнуць. Псіхолаг Ганна Матуляк тлумачыць, што гэта такое і чаму гэтая з’ява можа сапсаваць жыццё любой жанчыне і не толькі. І што рабіць, калі ахвярай сталі вы ці вашы знаёмыя?

Крыніца: Getty / Liudmila Evsegneeva

Што такое харасмент?

Псіхолаг тлумачыць:

«Гэта дакучлівыя паводзіны чалавека, якія парушаюць межы іншага чалавека і выклікаюць у яго непрыемныя адчуванні. Пад гэтым можна разумець любыя віды дамаганняў, хаця сэксуальныя дамаганні, напэўна, сустракаюцца часцей. Але могуць быць і зняважлівыя жарты і каментары, прынізлівыя і дыскрымінацыйныя прычэпкі, шлёпанні, іншыя цялесныя ўзаемадзеянні, неаб’ектыўная крытыка, пастаянная незадаволенасць.

Галоўнае — такія паводзіны ніколі не скіраваныя на тое, каб усталяваць сапраўдны кантакт і быць у адносінах. Часцей за ўсё мэта гэтых дзеянняў — дэманстрацыя моцы і перавагі».

Што тады не з'яўляецца харасментам?

Паводле Ганны, гэта такія адносіны, калі абодва бакі актыўна ўдзельнічаюць у пэўным працэсе, для абодвух бакоў ён прымальны і не выклікае непрыемныя адчуванні. Напрыклад, вы фліртуеце, і чалавек, да якога вы заляцаецеся, адказвае вам на флірт.

Мяжу паміж харасментам і нехарасментам, упэўненая псіхолаг, можна і варта праводзіць з дапамогай шчырай і адкрытай камунікацыі. «Калі на прапанову павячэраць я адказваю, што зараз не магу ці што сёння ў мяне не атрымаецца, я пакідаю прастору для наступнага запрашэння, і лагічна, што чалавек паспрабуе мяне запрасіць яшчэ раз. Калі я і ў наступны раз скажу, што не атрымаецца, чалавек, які вельмі хоча гэтай вячэры, можа падумаць, што справа ў абставінах [а не ў нашых адносінах].

Важна быць шчырым: маўляў, не запрашай мяне на вячэру, я з табой не жадаю ісці, то-бок камунікацыя мусіць быць празрыстая. Не-харасмент — гэта калі я не супраць таго, што адбываецца».

Улада і ўплыў — вялікая спакуса

У асноўным харасмент, кажа псіхолаг, праяўляецца ў іерархічных адносінах. Для таго, хто адказны за харасмент, яго іерархічная пазіцыя — дадатковая магчымасць адчуваць сябе ўпэўнена і ўстойліва. Калі чалавек знаходзіцца ў залежнасці ад іншага чалавека, ён не можа яму паўнавартасна супрацьстаяць, і агрэсар карыстаецца гэтым.

Іерархія правакуе харасмент, улада і ўплыў — гэта заўсёды вялікая спакуса. Трэба вялікая моц, каб гэтым не карыстацца, бо іерархічнасць прадугледжвае наяўнасць пэўнай залежнасці. Чаму так шмат гвалту, звязанага з дзецьмі, пытаецца Ганна? Бо дзеці знаходзяцца ў залежным становішчы і не могуць адказаць, яны слабейшыя. 

«Харасмент больш распаўсюджаны сярод мужчын, бо гэта частка спадчыны патрыярхату. Усё ж збольшага мужчыны, а не жанчыны, займаюць высокія пасады і знаходзяцца ў больш высокім іерархічным становішчы. Яшчэ нам ад патрыярхату дасталася аб’ектывацыя, калі на жанчыну глядзяць праз прызму яе функцыі, і гэта таксама правакуе харасмент», — расказвае псіхолаг.

Так, у рэкламе на постсавецкай прасторы часта аб’ектывуюць жанчыну і яе цела, з яе робяць зручную цацку, што мусіць задавальняць пэўныя патрэбы, часцей за ўсё мужчынскія.

З аднаго боку, ёсць вобраз маці, якая быццам павінна ўсё зрабіць, каб задаволіць патрэбы дзіцяці, з іншага, жанчына мусіць задавальняць мужчыну. Таму харасмент больш замацоўваецца ў такім кірунку — ад мужчын у бок жанчын, тлумачыць псіхолаг.

Зараз у людзей часта фарміруецца прага ўсё купляць і ўсім валодаць — маўляў, калі ты не можаш сабе нешта дазволіць, ты не вельмі паспяховы. Такі неўроз спажывання можа выклікаць адчуванне, што іншы чалавек — гэта нібыта чарговая пакупка, якую я магу сабе дазволіць, калі толькі пажадаю. І зноў жа, калі я маю рэсурс у выглядзе ўлады і ўплыву, мне нашмат прасцей гэта зрабіць. 

Ганна называе і іншыя перадумовы харасменту: «На жаль, ён распаўсюджаны ў любых сітуацыях, дзе ёсць спалучэнне ўлады і ўразлівасці. Напрыклад, гэта адносіны паміж доктарам і пацыентам, псіхолагам ці псіхатэрапеўтам і кліентам, настаўнікам і вучнем, выкладчыкам і студэнтам, не кажучы пра такую відавочнасць, як адносіны кіраўніка і падначаленага.

Яшчэ харасменту спрыяюць беспакаранасць і ананімнасць: тое, што такія выпадкі не становяцца вядомыя публічна, што няма зразумелай і празрыстай сістэмы, якая магла б караць такія дзеянні і перадухіляць іх». 

«Мусіць быць легалізацыя пачуццяў»

Ці можна вылечыць схільнасць да харасменту з дапамогай псіхатэрапіі? Усё магчыма, калі чалавек усведамляе, што гэта праблема, і гатовы яе вырашаць, упэўненая Ганна:

«Часта асноўная праблема — тое, што вінаваты ў харасменце не бачыць у ім нічога дрэннага, не лічыць свае паводзіны праблемай і таму не збіраецца з імі нешта рабіць. Пакуль такі чалавек не сутыкнецца з моцным адпорам ці пакараннем за свае дзеянні, наўрад ці ён здолее гэта змяніць».

Тое, як да харасменту ставяцца ў Беларусі, Ганна характарызуе як праблему. У беларускім законе гэтая з’ява не прагавораная, няма механізмаў, якія маглі б рэгуляваць такія працэсы, людзі хутчэй даюць ім рады самастойна. Аднак спецыялістка адзначае, што беларусы ўжо сутыкаліся з заходнім поглядам на парушэнне межаў: 

«Часам у Беларусь прыходзілі вялікія міжнародныя карпарацыі з унутранымі правіламі, па якіх харасмент сярод супрацоўнікаў быў забаронены. Напрыклад, гэта сітуацыі, калі пэўныя пытанні на сумоўі былі забароненыя. Але паколькі гэтыя пытанні не рэгулююцца юрыдычна, такія нормы вельмі цяжка прыжываюцца. Кіраўніца адной такой кампаніі неяк расказвала мне: маўляў, я цяпер падбіраю супрацоўніка і шукаю яго па пэўных крытэрах, але ў іншай краіне Еўропы за такое пытанне ўвогуле маглі б засудзіць ці звольніць. 

Узяць пытанне «Ці збіраецеся вы сыходзіць у дэкрэт?» — гэта можа быць апошняе пытанне, якое чалавек задасць на сумоўі ў пэўнай кампаніі. Але ў Беларусі, хутчэй за ўсё, за такія пытанні нічога не будзе, таму кадравікі могуць па-даўнейшаму задаваць іх».

У нас распаўсюджаны вікцімблэймінг, то-бок абвінавачванне ахвяры ў тым, што з ёй адбываецца, кажа Матуляк. Але Ганна звязвае гэта з тым, што ў нас няма зразумелай і празрыстай сістэмы пакарання і прававога рэгулявання гэтай сферы, у нашай краіне дагэтуль не прыняты закон аб хатнім гвалце. Калі гэтая тэма не гучыць на заканадаўчым узроўні, усё застаецца на плячах пацярпелых.

Праз гэта пра харасмент можа быць цяжка расказваць, а яго выпадкі часам няпроста заўважыць. Лічыцца, што часцей за ўсё ахвяра не атрымае падтрымку, легалізацыю і дапамогу, а хутчэй трапіць пад дадатковыя абвінавачванні, прысаромліванні і іншыя негатыўныя рэчы. 

Легалізацыя — гэта калі мы называем рэчы сваімі імёнамі: гвалт — гвалтам, агрэсію — агрэсіяй. «То-бок не спрабуем прыдумаць для іх іншыя словы, апраўдаць ці патлумачыць, а проста кажам, што гвалт — гэта дрэнна, і так быць не павінна. Мусіць быць і легалізацыя пачуццяў: калі са мной гэта адбываецца, я маю права на падтрымку і абарону, на тыя пачуцці, якія я адчуваю, а таксама на тое, каб той, хто зрабіў мне нешта дрэннае, панёс адказнасць»,

— расказвае Ганна. Калі такіх умоваў няма, чалавеку складана і часам бессэнсоўна апублічваць, што з ім здарылася.

У свеце па-рознаму ставяцца да харасменту, але як мінімум ёсць механізмы працы з ім, тлумачыць спецыялістка. Часам з харасментам змагаюцца на заканадаўчым узроўні, часам — на ўзроўні вельмі дакладных правілаў карпарацый, і ўсё гэта робіцца моцным сігналам для іншых людзей.

Таксама ў школах і ўніверсітэтах могуць ствараць камісіі, каб разглядаць кейсы харасменту, людзям ёсць куды паскардзіцца. Напрыклад, у літоўскай гімназіі, дзе вучыцца малодшая дачка Ганны, ёсць скрынка, куды можна ананімна адпраўляць паведамленні пра булінг або дамаганні, і потым на савеце гэтыя паведамленні разбіраюць. 

Як бы ні ставіліся на Захадзе да харасменту, ёсць агульныя рысы ва ўсіх краінах: праявы харасменту асуджаюцца, за іх можна панесці адказнасць, у тым ліку юрыдычную. На мясцовым узроўні таксама існуюць механізмы для барацьбы з харасментам.

Што бывае з ахвярамі харасменту?

Усё залежыць ад канкрэтнага чалавека, тлумачыць Ганна: «Нехта знойдзе ў сабе сілы або добра складуцца абставіны, і ў чалавека будзе падтрымка, ён здолее супрацьстаяць агрэсару ці будзе здольны дамагчыся справядлівасці або пакарання. Тады ён можа стаць больш упэўненым у сабе, бо чалавек будзе ведаць, што ён сябе абараніў. 

Іншы чалавек апынецца ў абставінах, што не дазволяць яму сябе абараніць, і тут я кажу не толькі пра асабістыя якасці, але і пра кантэкст, бо ва ўсіх ён розны. Некага могуць зацкаваць у калектыве, і тады ён будзе няздольны звярнуцца па падтрымку. У горшым выпадку харасмент можа пакінуць траўму, якая моцна пахісне самакаштоўнасць чалавека і выкліча сур’ёзныя наступствы ў выглядзе дэпрэсіі і іншых ментальных парушэнняў». 

Як любы гвалт ці дамаганні, харасмент — гэта пранікненне ў інтымную зону, нашу ўразлівасць. Можна быць вельмі моцным і валявым чалавекам, але перажываць мацнейшы крызіс, і харасмент можа стаць тады апошняй кропляй, хаця ў іншай сітуацыі гэты ж чалавек мог бы сябе абараніць.

Каб прымаць меры, перш за ўсё важна ведаць, як распазнаваць харасмент. З аднаго боку, для гэтага важна разумець, дзе вашы межы, і сам працэс іх вывучэння мог бы стаць неблагой прафілактыкай харасменту.

Але Ганна прыводзіць прыклад і іншай з’явы:

«Цяпер, калі пра межы шмат хто ведае, людзі ходзяць на псіхатэрапію і шмат пра сябе разумеюць, здараецца адваротная крайнасць. Тады любая заўвага можа быць успрынятая як прычэпка ці спроба дражніць. Напрыклад, кіраўнік незадаволены тэрмінамі выканання маёй працы, гэта выклікае ў мяне негатыўныя эмоцыі і я вырашаю, што адбываецца нешта дрэннае. 

Такая павышаная адчувальнасць і асцярожнае стаўленне да сваіх межаў — гэта іншая крайнасць, якая таксама не прыводзіць ні да чаго добрага. Але гэта лепш, чым адваротная сітуацыя, калі я зусім не адчуваю свае межы і праз гэта магу трапіць у непрыемную гісторыю. Калі складана самому зразумець, ці мае месца харасмент, можна з кімсьці параіцца: з псіхатэрапеўтам, сваяком, сябрам ці сяброўкай».

Што рабіць, калі ахвярай сталі вы ці вашы знаёмыя?

Калі вы насамрэч маеце справу са словамі ці дзеяннямі, якія парушаюць асабістыя межы, псіхолаг раіць уключыць усю рашучасць.

Лепш не спрабаваць перавесці харасмент у жарт, не рабіць выгляд, што вы яго не заўважаеце. Рэакцыя мусіць быць адназначная і зразумелая: «мне непрыемна, я не буду гэта рабіць» або «я не згодная, калі ласка, не гавары са мной так». Добра, калі вы таксама прагаворыце наступствы: маўляў, калі гэта працягнецца, я буду вымушаная зрабіць вось гэта або звярнуцца вось туды.

Яшчэ абавязкова трэба заручыцца падтрымкай, рэкамендуе Ганна. Калі сітуацыя супярэчлівая, з дапамогай блізкіх можна зрабіць яе больш адназначнай, вам могуць даць зваротную сувязь і дапамагчы развеяць сумненні. Калі размова пра харасмент на працы, можна звярнуцца да кіраўніцтва ці ў аддзел кадраў — раптам у кампаніі ёсць палітыка дзеянняў у такіх выпадках.

«Будзе карысна і пайсці на псіхатэрапію. Можна будзе зразумець, што са мной адбываецца падчас харасменту і як я на яго рэагую, дзе мае межы, чаму я не заўважаю, што яны ў мяне парушаюцца, і якая за гэтым можа стаяць мая ўласная гісторыя. Чаму я не разумею, што адбываецца харасмент? Можа, у мяне былі бацькі, якія практыкавалі са мной аб’юзіўныя паводзіны? Тады ўзровень адчувальнасці да харасменту будзе іншы, і чалавек зможа не заўважаць пэўныя рэчы, бо для яго яны будуць нормай. Галоўнае — не маўчаць, калі такое адбываецца, і адразу звяртацца па дапамогу. Калі вы разгублены, шукайце падтрымку. 

Калі ж ахвяра — не вы, але вы сталі сведкам харасменту, не праходзьце міма і спрабуйце гэта спыніць, наколькі можаце. Не ўпэўненыя, што сапраўды трэба дапамога? Спытайце ў меркаванай ахвяры, ці ўсё ў яе ці яго добра.

Калі харасмент адбываецца не на вуліцы, а ў калектыве ці сям’і, і мы бачым, што чалавек яго не распазнае ці не мае магчымасці яму супрацьстаяць, таксама не варта праходзіць міма», — падсумоўвае спецыялістка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Прыніжаў разумовыя здольнасці студэнтак». Чаму ў Вільні са скандалам адмянілі выставу беларускага мастака

Прафесар БДУ выстройваў студэнтак ля дошкі па памеры грудзей?

«Як можна пісаць пра туфлі, калі жанчыны сядзяць у турмах?» Беларуска сышла з фэшн-індустрыі і запускае новае медыя — расказваем падрабязнасці

Каментары15

  • Типок Вагнерок
    01.10.2023
    Да что там говорить, любая эрекция - уже сама по себе харасмент. Эй, эуропейцы прозападные, вы-то хоть понимаете, за что и против чего боретесь? Хотя, если так хочется вымереть, то пожалуйста. Мы просто займем ваше жизненное пространство без боя)) и не надо кричать о рождаемости в России. Это как раз следствие поражения в Холодной войне и колониальной политики Запада, против которой мы и восстали.
  • Е Х-П
    01.10.2023
    "Инструкции неясны. Член застрял в стажёрке."

    - Молодой, атлетичный 190 см CEO с челюстью героя боевика.

    Помните, что харассмент это только если вы не интересный молодой человек. Что касается остальных 95% мужчин, харассмент это всё что угодно.
  • Дзядзька ў Вільні
    01.10.2023
    "Харасмент"... Які вялікі і магутны беларускі лэнглвідж!

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў5

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Для працяглага жыцця гэта краіна, напэўна, не падыходзіць». Чым Грузія робіцца падобнай да Беларусі і чаму беларусам лепш у Польшчы13

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак23

Беларусаў вярбуюць у расійскае войска праз інстаграм9

Папулярнаму дамену.io пагражае закрыццё3

«Штадлер» не мае намеру прадаваць завод у Фаніпалі. Хоць беларускія чыноўнікі сцвярджалі іншае5

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»140

Што такое «размандыкваць» і чаму Лукашэнка незадаволены, што чыноўнікі займаюцца гэтым?19

У Еўрапарламенце Віктара Орбана правялі з трыбуны песняй Bella Ciao14

Археолагі сцвярджаюць, што старажытны горад на Менцы ўзнік у канцы X стагоддзя16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў5

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →