З камінам, пілонам і са святламузыкай. У Віцебску прадаецца ўнікальны гараж
Здаецца, у Віцебску прадаецца найлепшы гараж ва Усходняй Еўропе.
У Віцебску па адрасе Старабабінавіцкі тракт, 27 прадаецца ўнікальны аб'ект — гараж на стандартныя 18 «квадратаў».
Ад іншых падобных аб'ектаў яго адрознівае ўнутранае аздабленне. Памяшканне для захоўвання аўтамабіля перароблена ў зону для адпачынку. Сцены і столь абшытыя вагонкай, на падлозе тры дываны, два з якіх белага колеру.
Усё памяшканне, уключаючы падлогу і столь, уцеплена 5-сантыметровым пенапластам.
«Камін рабочы, вельмі добра і хутка выгравае ўвесь гараж нават у самыя моцныя халады. Можна рабіць шашлык, праверана», — гаворыцца ў апісанні.
Апроч каміна, крэсла і канапы, у гаражы ёсць гушкалка, баксёрская груша і нават пілон. У памяшканні ўстаноўлена святламузыка.
Прадавец называе гараж утульным месцам для сябе і «для кампаній». А вось па прамым прызначэнні гэты гараж выкарыстоўваць не атрымаецца. Адзіны від транспарту, які там можна захоўваць, — матацыкл.
Гараж для адпачынку ацэнены ў 3700 даляраў.
Чытайце таксама:
Як за 10 гадоў змяніліся цэны на нерухомасць у Мінску: параўноўваем, што прынесла найбольшую выгаду
У «Новай Баравой» з'явяцца кватэры плошчай усяго 20 «квадратаў». Якая цана?
Каментары