Усяго патроху11

Вавёрка з нажом не ходзіць: грыбнік расказаў пра сваё хобі і абвергнуў міф

Дзмітрыю Жалабковічу з Лагойска 38 гадоў, а прафесія ў яго — выратавальнік. Але яго добра ведаюць і ў супольнасцях беларускіх грыбнікоў. У яго свой ютуб-канал, прысвечаны гэтаму хобі. Дзмітрый ведае пра грыбы шмат, і сваімі ўраджаямі можа здзівіць нават спрактыкаваных калег па хобі, піша «Ганцавіцкі час».

— Дзмітрый, вы вельмі вядомы ў колах грыбнікоў. У вас свой ютуб-канал «Дзённік грыбніка», на якім вы дзеліцеся досведам. Раскажыце, адкуль у вас захапленне грыбамі і чаму менавіта гэта хобі выбралі для сябе?

— Вядомым я сябе не лічу, звычайны чалавек, як і ўсе. Маё хобі — не толькі грыбы. Я люблю ўсё, што звязана з прыродай. Збіраю і грыбы, і ягады. Збіраю розныя травы і раблю гарбату. Захапляюся рыбалкай, паляваннем.

Гэта ўсё прыйшло з дзяцінства. Пачынаў з рыбалкі, старэйшым стаў хадзіць у лес. Школьнікам на вакацыях, бывала, нават па некалькі разоў на дзень хадзіў у лес збіраць грыбы. Мне гэта падабаецца. Мэта нават не назбіраць грыбоў, а сам працэс.

Нават у сезон, калі грыбоў няма, я ўсё роўна выязджаю ў лес пабыць на прыродзе. Я лічу ўдалым любы паход у лес, таму што набываю новы досвед, разведваю месцы.

З аднаго боку, гэта хобі, а з другога — лад жыцця. Калі прыходзіш у лес, нейкія жыццёвыя клопаты адыходзяць на другі план, і галава адпачывае ад усяго.

— Можаце падзяліцца, якія грыбныя тэндэнцыі ў гэтым годзе адзначылі, як праходзіць сезон цяпер? Можа, у параўнанні з мінулымі гадамі.

— Пачынаўся гэты сезон вельмі добра. Па традыцыі адкрыў яго зборам вясновых грыбоў — смаржкоў. Вельмі добра раслі, ураджаі былі проста грандыёзныя.

Далей сезон пайшоў не па плане, было вельмі засушлівае лета, грыбоў амаль не было. Але ў жніўні ўжо дождж прайшоў і быў вялікі ўраджай падасінавікаў. У маіх месцах, калі шчыра, я нават не памятаю, каб такі быў ураджай менавіта гэтых грыбоў.

У параўнанні з мінулымі сезонамі гэты трохі лепшы. Не скажу, што грандыёзны, але лепшы, чым летась. Мінулы год быў правальны, не было грыбоў наогул. У маіх месцах яны з'явіліся толькі ў кастрычніку.

— А чаго чакаць грыбнікам яшчэ ў гэтым годзе? 

— На гэты момант (другая палова верасня) нейкія ападкі пачаліся. Я думаю, будзе добры выхад грыбоў. Справа часу, крыху пачакаць засталося. А так, прагнозы якія-небудзь строіць вельмі складана. Усё залежыць ад прыроды, надвор'я, ападкаў.

Хоць бывае і такое, што грыбы растуць і ў засуху. Але трэба мець досвед у зборы такіх грыбоў. Гэта значыць ведаць асаблівасці, калі і дзе грыб расце ў засуху. Шукаць месцы, дзе максімальны цень, нізінкі, канаўкі, прыбалотныя месцы. Дзе захоўваецца нейкая вільгаць нават у засуху.

Многае залежыць і ад рэгіёнаў. У розных абласцях сітуацыя можа адрознівацца. Дзесьці засуха, а дзесьці ідуць дажджы. Вось цяпер у нас, у Мінскай вобласці, дожджыкі пачалі паліваць. Робім выснову, што грыбы будуць.

— Раскажыце пра свае рэкорды, незвычайныя знаходкі, а таксама пра тое, якія грыбы ў вас любімыя?

У гэтым годзе ў мяне быў сабраны рэкордны ўраджай падасінавікаў. Тры кошыкі за адзін паход збіраў. Пры жаданні можна было б і больш. Вельмі запамінальны грыбны паход гэта быў. Гэта значыць, столькі падасінавікаў я ніколі не збіраў. Гэты год — год падасінавіка.

Сёлета Дзмітрый назбіраў шмат прыгажуноў-падасінавікаў

Не магу сказаць, якія любімыя грыбы. Падабаюцца ўсе ядомыя. Ад вясновых смаржкоў, першых майскіх маслякоў і гэтак далей. Усім грыбам радуешся. Натуральна, баравікі больш за ўсіх, напэўна, чакаеш.

— У якіх рэгіёнах больш за ўсё любіце збіраць грыбы?

Я збіраю грыбы ў Лагойскім раёне, езджу туды ў асноўным. Часам у суседні Смалявіцкі зазіраю. Але кудысьці далёка, у іншыя вобласці не езджу. Хапае сваіх лясоў, неабходнасці няма.

Хоць часам бывае, што ў іншай вобласці грыбоў шмат, а ў нас няма. Але я ўсё адно не еду, не лічу мэтазгодным ехаць 300 кіламетраў дзеля кошыка грыбоў.

— Ці прыносяць грыбы, акрамя задавальнення, прыбытак? Ці можна на гэтым зарабіць?

Мэты атрымання прыбытку ад грыбоў я не стаўлю. Хоць часам, бывае, здаю грыбы, калі іх шмат. Калі дастатковую колькасць для сябе ўжо нарыхтаваў, а ў лес хочацца. Тады чаму б і не прадаць на рынку ці не здаць скупшчыкам тыя ж лісічкі?

А калі хтосьці захоча паставіць мэту зарабіць на грыбах — то гэта магчыма. Зарабіць можна нядрэнна. Многія людзі сем'ямі выязджаюць у лес, збіраюць лісічкі і здаюць іх.

Ходзіць Дзмітрый і ў ягады

— Традыцыйнае пытанне для грыбных экспертаў — зразаць ці выкручваць?

— Абсалютна ніякай розніцы няма. Як зручна, так гэта можна і рабіць. Хочаце — зразайце, хочаце — выкручвайце. На далейшы рост грыбоў гэта ніяк не ўплывае. Грыб — гэта грыбніца, якая знаходзіцца глыбока пад зямлёй. Яна можа дасягаць велізарных памераў, разыходзіцца на дзясяткі і нават сотні метраў. Гэта грыб і ёсць.

А тое, што мы збіраем, — гэта пладовае цела, якое грыб выдае. Спосаб збору на грыбніцу не ўплывае. Гэта ўсё міф і падман, што трэба абавязкова зразаць грыбы, таму што там нешта псуецца, і не будуць яны расці. Гэта навукова даказаны факт.

Калі лагічна паразважаць: што такое нож? Гэта прылада працы, створаная чалавекам. А грыбы на планеце Зямля з'явіліся задоўга да таго, як з'явіўся чалавек. Адпаведна, ні на якое зразанне ў прыродзе грыбы не разлічаныя. Вавёркі грыбы ядуць, але яны ж з нажамі не ходзяць.

Адкуль гэты падман узяўся? Раней пра грыбы менш ведалі. Іх адносілі да царства раслін, з тых часоў і з'явіўся міф, што іх трэба зразаць. Ужо пазней іх вылучылі ў асобнае царства грыбоў. Правялі даследаванні і даказалі, што можна збіраць як хочаш.

Дзмітрый і грыб парасонік

— Вашы парады для пачаткоўцаў грыбнікоў. Што ім важна ведаць?

— Трэба вывучыць, як арыентавацца ў лесе, каб не заблукаць. Першыя паездкі ў лес — недалёка ад машыны адыходзіць. Прытрымлівацца арыенціраў, як, напрыклад, дарогі. Бярыце з сабой зараджаны тэлефон, ваду. Апранайцеся адпаведна надвор'ю.

Грыбоў вялікае мноства. Акрамя ядомых, ёсць і атрутныя. Таму трэба іх вывучаць, чытаць літаратуру, ведаць, як выглядаюць атрутныя.

У мяне аднойчы быў выпадак, сустрэў у лесе жанчыну з кошыкам. Падышоў да яе, разгаварыліся, гляджу, нейкія ў яе дзіўныя грыбы ляжаць. Аказалася, гэта белыя паганкі. Ледзь пераканаў яе выкінуць, яна думала, што гэта зялёныя сыраежкі. Чаму яна так вырашыла? Пры дапамозе нейкай праграмы ў тэлефоне.

Парада пачаткоўцам — не карыстайцеся ніякімі праграмамі, каб вызначыць грыбы! Таму што яны вызначаюць грыб вельмі ўмоўна.

Таксама трэба пастаянна знаходзіцца ў пошуках новых месцаў. Паступова назапасяцца свае. Але яны напрацоўваюцца гадамі і сотнямі кіламетраў.

— Чаму вы вырашылі завесці свой ютуб-канал, прысвечаны грыбам?

— Захацелася паспрабаваць. Ёсць каналы, якія сам гляджу. Гэта такі творчы працэс. Трэба думаць, як прыгожа зняць грыбы, што сказаць, як змантаваць, каб гэта ўсё было цікава гледачам. Таксама і ў астатніх сацсетках — прыгожыя фатаграфіі, якімі хочацца падзяліцца.

Другая мэта — падзяліцца з людзьмі інфармацыяй аб сітуацыі ў лесе. Я паведамляю людзям, што грыбы пайшлі. Дзялюся інфармацыяй аб пошуку тых ці іншых відаў грыбоў, як знайсці месцы. Часта людзі дзякуюць у каментарах за парады.

Мэты зарабляць на сацсетках і канале я не ставіў, таму што ў такім выпадку трэба займацца толькі гэтым. Гэта проста хобі і творчы працэс, які прыносіць задавальненне.

Каментары1

  • Валерия
    21.09.2023
    Напишите еще о хобби азаренка, раз пишите о мчсниках, убивающих животных.

Ціханоўская будзе мець статус нацыянальнай лідаркі Беларусі да моманту правядзення свабодных выбараў у краіне27

Ціханоўская будзе мець статус нацыянальнай лідаркі Беларусі да моманту правядзення свабодных выбараў у краіне

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве пабіўся з фатографам з Расіі? Што адбылося22

У СІЗА Бірабіджана ад галадоўкі памёр расійскі антываенны актывіст4

«Палітыка — самая вялікая прастытуцыя». Удава забітага Красікавым чачэнца асудзіла яго выдачу Расіі14

Беларускі батутыст Іван Літвіновіч стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам20

Ілья Яшын: Двух чалавек са спісаў на абмен выкраслілі ў апошні момант

З'явілася ВІДЭА, як у латвійскіх маладзёнаў знайшлі на мяжы пакецік з наркотыкамі — 0,82 грама марыхуаны9

Ілья Яшын на першай прэс-канферэнцыі на свабодзе: Мяне не вызвалілі, а выгналі з краіны9

Панэлька ў Мінску з-за ўрагану начыста страціла прыроднае ўпрыгожанне ФОТАФАКТ4

«Не могуць мне сустаў адрамантаваць». Лукашэнка прызнаўся, што яму ўжо цяжка хадзіць20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская будзе мець статус нацыянальнай лідаркі Беларусі да моманту правядзення свабодных выбараў у краіне27

Ціханоўская будзе мець статус нацыянальнай лідаркі Беларусі да моманту правядзення свабодных выбараў у краіне

Галоўнае
Усе навіны →