Латвія сёння закрывае адзін з двух пунктаў пропуску на беларускай мяжы
З мэтаў бяспекі Латвія вырашыла з 19 верасня закрыць адзін з двух памежных кантрольна-прапускных пунктаў — «Сілене» (з беларускага боку «Урбаны»), піша Delfi.
Паводле МУС Латвіі, за мінулыя суткі быў спынены нелегальны ўезд больш як 100 чалавек у краіну. Нелегальныя мігранты ўсё часцей аказваюць супраціўленне памежнікам і супрацоўнікам паліцыі.
Напружанне на мяжы ўзмацняецца, таму ў мэтах эканоміі рэсурсаў памежны пункт зачынены, у тым ліку, і каб даць сігнал Беларусі, што Латвія абараняе сваю мяжу, патлумачыла рашэнне прэм'ер-міністарка Эвіка Сіліня.
Закрыццё памежнага пераходу Сілене дазволіць Латвіі перавесці 40-50 памежнікаў для аховы мяжы ў іншае месца.
Цяпер легальна перасекчы мяжу з Беларуссю можна толькі праз КПП «Патэрніекі» («Грыгароўшчына»).
-
Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем
-
«Не ем пасля шостай і кожны дзень раблю «нажніцы». Сакрэты бадзёрасці і гісторыя жыцця 99-гадовых сясцёр-блізнятак з Ваўкавыска
-
Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»
Каментары