Здарэнні

Беларуска ўпала з чацвёртага паверха гатэля ў Тайландзе і атрымала цяжкія траўмы

Паводле даных мясцовай паліцыі, турыстка вярнулася позна ўвечары ў гатэль і зразумела, што забылася ключ усярэдзіне. Пасля таго яна паспрабавала залезці ў нумар праз акно па пажарнай лесвіцы, але сарвалася і ўпала на зямлю, піша «Анлайнер». 

Інфармацыя пра здарэнне з'явілася ў супольнасці «Пхукет, рускі клуб» у фэйсбуку: там для пацярпелай (яе імя — Кацярына) арганізавалі збор на лячэнне і транспартаванне ў Беларусь, на чым, як сцвярджаецца, настойвалі тайскія лекары.

«Такая дурная памылка прывяла да вельмі сур'ёзных траўмаў, пераламана літаральна ўсё ( акрамя галавы): рукі, ногі, хрыбетнік, рэбры, якія праткнулі лёгкія, разарваная печань…», — напісала аўтарка паста са зборам сродкаў.

Калі дзяўчыну даставілі ў бальніцу, яна была ў прытомнасці.

Сёння прэс-служба МЗС паведаміла агенцтву Sputnik, што Кацярыне дапамаглі вярнуцца дадому. Дыпламаты знаходзіліся ў пастаянным кантакце з блізкімі дзяўчыны, а таксама з бальніцай, у якую яна была дастаўлена.

Каментары

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне14

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне14

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →