У Магілёве сілавікі наведваюць адрасы прапіскі тых, хто выехаў з Беларусі
Адразу некалькі чалавек на працягу апошняга тыдня паведамілі праваабаронцам з Mayday team інфармацыю пра тое, што да іх дадому ў Магілёве прыходзілі супрацоўнікі МУС.
Участковыя інспектары міліцыі наведвалі адрасы, па якіх зарэгістраваныя магілёўцы, што пакінулі краіну па розных прычынах.
Візіты адбываліся пасля 19-й гадзіны і не суправаджаліся ніякімі дакументамі.
Сілавікоў цікавіла, ці вярнуліся тыя, хто выехаў, а калі не, дык ці збіраюцца яны вяртацца. Пры гэтым ні ператрусаў, ні аглядаў, ні афіцыйных допытаў на месцах не праводзілася.
Вядома, што ў адным выпадку ўчастковы інспектар прызнаўся, што гэтыя наведванні — загад кіраўніцтва для «падтрымання бяспечнай сітуацыі напярэдадні выбараў».
Акрамя Магілёва, інфармацыя пра падобныя візіты паступае з іншых рэгіёнаў краіны.
Каментары