Эканоміка33

Кітаізацыя беларускага аўтарынку набірае абароты. Чаму так адбываецца?

Беларускі аўтамабільны рынак апошнім часам ідзе па шляху татальнай кітаізацыі. Cтаць на гэтыя рэйкі яму дапамагаюць не толькі беларуска-кітайскія Geely і афіцыйныя дылеры. Кітайскі кірунак асвойваюць таксама шэрыя імпарцёры і кампаніі, гатовыя прывезці аўто з Кітая на замову. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: gettyimages.com/Yang Liu

Не Geely адзіны

Беларуска-кітайскія Geely займаюць першы радок у спісе самых прадаваных новых аўто афіцыйнымі дылерам. А каб іх набыць, трэба чакаць у чарзе ад 1 да 6 месяцаў. Разам з гэтым у Мінску адкрываюцца аўтасалоны раней невядомых для нас марак з Паднябеснай — Exeed, Voyah і інш. А там, дзе раней прадавалі Mazda, цяпер прадаюць кітайскія JAC.

Беларускі аўтабізнэс пашырае геаграфію

Кампаніі, якія раней спецыялізаваліся на прыгоне аўто з Еўропы і/або ЗША, паступова пачынаюць пашыраць геаграфію працы. Апроч ужо звыклых Еўропы, ЗША і Канады, беларускім аўтааматарам прапануюць набываюць аўто на замову з Карэі, а апошнім часам яшчэ і з Кітая.

І калі з Карэяй усё адносна зразумела, бо там ёсць такія сусветныя брэнды, як KIA і Hyundai, то большасць кітайскіх марак застаюцца ўсё яшчэ малавядомымі на сусветным узроўні.

Тым не менш, кампаніі, якія яшчэ ўчора казалі, што не можа быць нічога лепшага за аўто з Еўропы ці з ЗША, пачынаюць актыўна прасоўваць машыны кітайскай вытворчасці.

Фота: скрыншот з сайта сarsusa.by

З Кітая ў Беларусь на замову ў асноўным вязуць электрамабілі. І гэта не заўжды толькі аўтамабілі кітайскіх брэндаў. Сярод прапаноў ёсць, напрыклад, Volkswagen кітайскай зборкі.

Адныя пасрэднікі пазначаюць, што замоўлены аўтамабіль дабярэцца з Кітая ў Мінск усяго за адзін месяц. Іншыя агучваюць больш рэалістычныя тэрміны ў 2,5—3 месяцы.

Фота: скрыншот з сайта westmotors.by

Людзі, якія ўжо адважыліся на куплю аўто з Кітая, кажуць, што замоўленыя аўтамабілі прыходзілі ў Мінску праз 2—2,5 месяца з моманту разліку за аўто.

Для тых, хто не гатовы чакаць, пакуль аўтамабіль дабярэцца да Беларусі, з'яўляецца ўсё больш прадаўцоў, якія прапануюць «кітайскія» аўтамабілі ў наяўнасці.

Фота: скрыншот з сайта electro-car.by

Сярод прапаноў можна адшукаць як чыстакроўных «кітайцаў», накшталт BYD, SMR, Voyah, Polestar і інш., так і звыклыя нам VW, Honda. Праўда, што тычыцца VW, то прадаюцца не толькі мадэлі лінейкі ІD, якія з'яўляюцца сусветнымі, але і такія, як Volkswagen E-Lavida, аналагаў якой няма на рынках Еўропы ці ЗША.

Але апроч мультыбрэндавых аўтасалонаў, новыя і патрыманыя аўтамабілі з Кітая прадаюць і фізічныя асобы — так званыя «шэрыя імпарцёры».

Фота: скрыншот з сайта av.by

На продаж з Кітая беларусы прывозяць як адносна танныя аўтамабілі тыпу Changan Benben E-star за 18 тысяч даляраў, так і электрамабілі маркі Zeekr коштам ад 60 тысяч даляраў. Як вынікае з апісанняў, частка машын увезена пад 0% мыта. Гэта значыць, што для продажу такіх аўто на РФ трэба даплаціць 15% мыта. Іншыя адразу размытненыя з разлікам на купцоў з Расіі.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Made in China замест Made in Russia

Колькасць прапаноў, як і саміх машын на вуліцах Беларусі з пазнакай Made in China, за апошнія год-паўтара стала заўважна большая. І, гледзячы на развіццё сітуацыі, можна меркаваць, што гэта толькі пачатак, бо раней каля 80% новых аўто, якія прадаваліся ў Беларусі, хоць і былі зробленыя ў Расіі, але былі аўтамабілямі сусветных брэндаў. 

Амаль усе яны сышлі з расійскага рынку праз агрэсію супраць Украіны. На іх месцы прыходзяць брэнды з Паднябеснай. На магутнасцях, дзе раней выпускалі аўтамабілі вядомых брэндаў, пачынаюць выпускаць кітайскія аўто. Частку з іх расіяне выпускаюць пад уласнымі брэндамі, як у выпадку з «Масквічом», які па факце з'яўляецца JAC JS4. Тое самае з аўтамабілямі маркі Evolute, пад якой у РФ збіраюць кітайскія Forthing.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: gettyimages.com/Chalffy

А як у іншых краінах?

У Расіі кітаізацыя аўтарынку таксама адбываецца вельмі інтэнсіўнымі тэмпамі. Калі год таму кожная пятая новая машына, прададзеная на расійскім рынку, была кітайскай, то цяпер кожная другая. Для параўнання: у даваенным 2021 годзе толькі 7,5% ад новых аўто, прададзеных у Расіі, прыпадалі на кітайскія брэнды.

У Беларусі на долю кітайскіх брэндаў цяпер прыходзіцца каля 80% продажаў. Натуральна, што большасць з іх — гэта Geely.

Адзначым, што кітайскім аўтавытворцам удаецца нарасціць продажы і ў іншых краінах. Аднак, напрыклад, у краінах Еўропы распаўсюджванне кітайскіх брэндаў і блізка не такое прыкметнае. Паводле даных JATO Dynamics, іх доля ў продажах легкавых аўтамабіляў вырасла з 0,67% у 2021 годзе да 1,57% у 2022 годзе і да 2,37% у першай палове 2023 года.

Чытайце таксама:

У Расіі анансавалі старт продажаў уласных электрычных мінівэнаў. Што сабой уяўляе расійска-кітайскі «Іван»

Кітай упершыню стаў сусветным лідарам на рынку аўто. Як так атрымалася?

У Беларусі будуць выпускаць кітайскія аўтамабілі яшчэ аднаго брэнда

Каментары3

  • Анж
    19.09.2023
    [Рэд. выдалена]
  • SHOS
    19.09.2023
    Да все просто. Потому что тупые. Ничего придумать не могут
  • Соктао
    20.09.2023
    Это же очевидно: в результате санкций западные бизнесы и марки и все в принципе ушло, а на их места прили российские и китайские бренды. Вот собственно и весь профит санкций

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчыну, якая вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы, арыштавалі за дапамогу палітвязням4

Ва Украіне зафіксавалі моцнае забруджанне ракі, якая цячэ з Расіі1

Пасля страты самалёта F-16 Зяленскі звольніў камандуючага Паветранымі сіламі4

Са дна Сожа ў Гомелі паднялі вялікі рагаты чэрап. Кажуць, што гэта старажытны бізон2

У Кобрынскім раёне на рабочага абрынуліся бетонныя пліты

Польшча збіраецца пастрожыць умовы выдачы дазволаў на працу іншаземцаў1

Рускамірнага актывіста Арцёма Агафонава выпусцілі на волю

Навукоўцы з Акадэміі навук заклікалі беларусаў ісці проста да іх, калі недзе вывудзяць адну рыбіну6

У Варшаве прадаюць мікракватэру з агульнай плошчай 10 «квадратаў». Кошт уражвае7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Галоўнае
Усе навіны →