Свет55

Орбан заявіў, што хоча кіраваць Венгрыяй яшчэ 11 гадоў

Раней ён казаў пра 2030 год.

Прэм'ерка Італіі Джорджа Мелоні і Віктар Орбан. Фота: Thierry Monasse / Getty Images

Прэм’ер Венгрыі заявіў аб жаданні заставацца кіраўніком нацыянальнага ўрада цягам яшчэ 11 гадоў, піша Радыё Свабода.

Пасля выбараў 2018 года Орбан заяўляў аб намеры застацца прэм’ерам толькі да 2030 года. Змену планаў ён патлумачыў тым, што поўнамаштабнае расійскае ваеннае ўварванне ва Украіну і пандэмія каранавіруса «забралі» чатыры гады з дзейнасці ўрада.

Цяпер Орбан заявіў, што вырашыў застацца кіраўніком урада да 2034 года. Як паведаміла выданне Telex, пра гэта Віктар Орбан заявіў на традыцыйным пікніку ў вёсцы Кетчэ.

Палітык таксама сказаў, што Венгрыя «хоча быць вялікай, моцнай і багатай». Ён марыць аб тым, каб свет паважаў Венгрыю, і агучыў план для дасягнення гэтых жаданняў.

Сярод такіх 15 прыярытэтных крокаў — дэмаграфічны паварот, стварэнне заснаванай на працы эканомікі, пераход з пазычальнікаў у крэдыторы, развіццё арміі, укараненне лічбавага пашпарта і іншае.

Віктар Орбан чарговы раз заявіў, што бачыць сур’ёзную небяспеку ў ісламізацыі Еўропы і што ў будучыні хрысціянскія грамады будуць уцякаць з Захаду ў Венгрыю.

Віктар Орбан працаваў на пасадзе прэм’ер-міністра з 1998 да 2002 года і з 2010 года да цяперашняга часу. Яго крытыкуюць за цесныя сувязі з Масквой і адмову перадаваць Украіне вайсковую дапамогу для супрацьстаяння расійскай агрэсіі.

Венгрыя адзіная з Еўрасаюза не падтрымала даклада АБСЕ аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. Таксама Венгрыя дамагаецца, каб з будучага пакету санкцый Еўрасаюза прыбралі трох чалавек, у тым ліку кіраўніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава.

Адносіны Венгрыі з Еўрасаюзам дасягнулі найбольшай напружанасці ў 2015 годзе ў пытанні аб міграцыі, калі прэм’ер-міністр краіны Віктар Орбан пабудаваў памежную агароджу і выступіў супраць прыёму ўцекачоў. Прыкладна ў той жа час агенцтва ЕС у барацьбе з махлярствам OLAF падняло трывогу з нагоды нямэтавага выкарыстання грошай, якія выдзяляюцца Венгрыі з агульнага бюджэту.

У лютым 2023 года кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта наведваў Мінск.

Каментары5

  • Decrease
    11.09.2023
    Лукашэнка ў 1996 казаў што яшчэ 11 гадкоў пакіруе, а пасля добраахвотна сыйдзе.
  • Ёсць нюанс
    11.09.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Mafkees
    11.09.2023
    Еще одно ненасытное,дурное создание с манией величия.Походу Венгрия и венгры не очень-то уж далеко ушли от росиянии и бульбалэнда.Что они вообще делают а Европейском союзе и Нато? Не пора ли им в Брикс,там у них больше братьев по разуму.

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. Вось інтэр'еры ФОТЫ4

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Mark Formelle выпусціла калекцыю на балотную тэматыку1

Расіянка прабралася без квітка на самалёт і даляцела на ім з ЗША ў Парыж

Алігарх Гуцэрыеў расказаў, як расчараваўся ў Захадзе: Пасля 2022 года я нібыта зняў шоры з сябе12

Кабелі ў Балтыйскім моры пашкодзіў кітайскі сухагруз, які перавозіў расійскія ўгнаенні7

Раскошны круізны лайнер зламаўся па дарозе ў Антарктыду. Расіяне і кітайцы на борце абвясцілі галадоўку4

Міністр эканомікі Расіі абвінаваціў спекулянтаў у крушэнні курсу расійскага рубля2

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

У 85% пачаліся праблемы з менструацыяй, сродкі гігіены не выдавалі ў якасці пакарання. Праваабаронцы расказалі пра здароўе жанчын за кратамі4

На філфаку БДУ хочуць адкрыць спецыяльнасць «пісьменнік»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. Вось інтэр'еры ФОТЫ4

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →