Бацьку палітзняволенага падлетка Мікіты Залатарова арыштавалі яшчэ на 15 сутак
З судовай пастановы вынікае, што Міхаіл падзяліўся нейкім відэа ад інтэрнэт-рэсурсу, прызнанага экстрэмісцкім.
Міхаіла Лапунова другі раз пакаралі арыштам на 15 сутак паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі), паведамляе «Вясна».
З судовай пастановы вынікае, што Міхаіл падзяліўся нейкім відэа ад інтэрнэт-рэсурсу, прызнанага экстрэмісцкім. Другі суд адбыўся 23 жніўня. Такім чынам, Міхаіл правядзе за кратамі як мінімум 30 сутак запар.
Сын Міхаіла — Мікіта — адзін з наймалодшых затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавацілі ажно па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі.
Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу — за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным.
Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.
Затрымалі бацьку палітзняволенага падлетка Мікіты Залатарова
Да палітвязня-падлетка Мікіты Залатарова не пусцілі на спатканне маці
У Гомелі вынеслі прысуд непаўналетняму палітвязню Мікіту Залатарову за напад на супрацоўніка СІЗА
17-гадовы палітвязень з Гомеля Мікіта Залатароў заявіў, што больш не вытрымае ў адзіночцы
Каментары